 | ПАЛIТЫКА |  |

КУЧМА ТЭРМІНОВА ПЕРАКІНУЎ “КАЛЬЧУГІ” ЗЬ БЕЛАРУСІ НА ЎКРАІНУ? 11:23, 11/10/2002, Андрэй Міселюк, ForUm

 Сёньня ночу тры вагоны з дэталямі радарных установак “Кальчуга” праз мытню “Новыя Яраславічы - Славуціч” былі завезеныя на тэрыторыю Ўкраіны зь Беларусі й разьмешчаныя на тэрыторыі вайсковай часткі ў Чарнігаўскай вобласьці. Пра гэта, як перадае карэспандэнт ForUm’a, заявіла сёньня на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі лідэраў акцыі “Паўстань,Украіна!” у Кіеве лідэр БЮЦ Юлія Цімашэнка і спаслалася на дадзеныя з шасьці розных крыніц, у тым ліку ад мытнікаў і ваенных. Гэтыя дзеяньні украінскіх ваенных зьвязаныя з тым, што сёньня Ўкраіна праінфармуе ЗША аб тым, што ўсе “Кальчугі”, якія павінны быць на Ўкраіне, знаходзяцца на месцы, сказала Цімашэнка. 
Расею задаволіць любы “зразумелы” варыянт інтэграцыі 11:22, 11/10/2002

Расея гатовая разглядаць любы тып інтэграцыі зь Беларусяй. Пра гэта ў пятніцу ў інтэрвію газэце “Обозреватель” заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Блохін. Паводле ягоных словаў, Расея гатовая інтэгравацца “ так быстро и так глубоко, как готова Беларусь”. Кажучы пра варыянты інтэграцыі на аснове ўваходжаньня Беларусі ў склад Расейскай Федэрацыі ці стварэньня накшталт Эўразьвязу, Блохін адзначыў, што Расею задавальняе любы з варыянтаў “этого спектра”, на які будзе згодна Беларусь. 
Лукашэнка ўмацоўвае сувязі з Іракам 11:21, 11/10/2002, WMRC Daily Analysis

Аўтарытарны і шмат у чым супярэчлівы Аляксандар Лукашэнка заклікаў урад умацаваць гандлёва-эканамічныя сувязі з Іракам. Час, абраны для агучваньня дадзенай заявы, падаецца ідэальным для прыцягненьня максымальнай увагі сусьветнай супольнасьці з крытыкай у адрас Лукашэнкі. 
Польскія журналісты бароняць беларускую свабоду слова 11:20, 11/10/2002

Самая масавая польская "Gazeta Wyborcza" супольна з прыватнай тэлевізіяй "Polsat" праводзяць кампанію ў падтрымку беларускіх журналістаў, засуджаных за крытыку А.Лукашэнкі. 11-га кастрычніка гледачы "Polsat" змогуць паглядзець ужо чацьвёртую па ліку праграму, прысьвечаную сытуацыі са свабодаю слова ў Беларусі: у тым ліку й рэпартаж зь месцаў зьняволеньня П.Мажэйкі й М.Маркевіча. "Gazeta Wyborcza" сабрала ўжо каля 1000 подпісаў пад зваротам да А.Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць журналістаў і адмяніць артыкулы Крымінальнага Кодэксу РБ, якія забараняюць крытыкаваць прадстаўнікоў улады. Тым часам карэспандэнт "Wyborczaj" у Менску Ц.Галіньскі ўжо атрымаў першую ананімную тэлефонную пагрозу. 
Затрыманая Натальля Шаўко 11:19, 11/10/2002, “Наша Ніва”

Нямецкія памежнікі затрымалі пры перасячэньні мяжы ФРГ грамадзянку Беларусі Натальлю Судлянкову (Шаўко) – былую ўладальніцу кампаніі “Фіко”. 
Справа Міхаіла Лявонава разрастаецца 11:18, 11/10/2002, Радыё Свабода

Справа былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава налічвае ўжо больш за 50 тамоў. Сьледзтва падоўжанае яшчэ на тры месяцы і ня выключана, што расьцягнецца на паўтара года. 
Яшчэ аднаго індуіста пакаралі штрафам 11:17, 11/10/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў Марыю Вяткіну вялізным штрафам – 1 мільён 600 тысяч рублёў (каля 1000 даляраў) за пікет у падтрымку рэлігійных меншасьцяў у Беларусі. Восем удзельнікаў пікету суд пакараў арыштамі раней. 
Кобяков: инвестконкурсов на предприятиях нефтехимии может и не быть 11:16, 11/10/2002

Говорить об условиях проведения инвестиционных конкурсов на приватизируемых крупнейших предприятиях белорусской нефтехимии раньше времени нет смысла. Об этом заявил вице-премьер правительства, министр экономики Андрей Кобяков, отвечая на вопрос корреспондента "Медиафакта" об атмосфере секретности вокруг условий проведения конкурсов по продаже пакетов акций данных предприятий. Кобяков дал понять, что предварительные условия проведения конкурсов определены, но "они должны пройти согласование, чтобы заранее не возбуждать эту проблему". Он также не дал однозначного ответа о возможности проведения инвестиционных конкурсов до конца ткущего года и вероятности единовременной продажи контрольного пакета акций какого-либо из приватизируемых предприятий нефтехимии. По его словам, это произойдет "где-нибудь, когда-нибудь, может быть". 
Беларусь ня будзе аспрэчваць продаж прыналежных Расеі акцыяў “СЛАВНЕФТИ” 11:15, 11/10/2002

Беларусь ня мае намеру перашкаджаць продажу расейскім урадам 75% акцыяў нафтавай кампаніі “Славнефть”, паведаміў “Інтэрфаксу” прадстаўнік беларускіх уладаў. 
Беларусь павялічвае экспарт харчовай пшаніцы да 250.000 тон 11:14, 11/10/2002

Беларусь плянуе павялічыць экспарт харчовай пшаніцы сёлета да 250.00 тон, замест перш заплянаваных 200.000, у сувязі зь нізкай якасьцю ўласнага зерня, заявіў у сераду высокапастаўлены беларускі чыноўнік. 
Маскоўскі Банк адкрывае крэдытную лінію для беларускага МТС 11:13, 11/10/2002, WPS: Telecommunication Services Market

Крэдытная лінія ў памеры $40 млн. была адкрытая на пэрыяд у тры гады пад 13% гадавых. Рада дырэктараў МТС ухваліла гарантыйнае пагадненьне, падпісанае МТС і Банкам Масквы. Згодна гэтаму пагадненьню, МТС абавязанае забясьпечыць гарантыі дадзеныя МТС Ltd. Банку Масквы. Рада дырэктараў МТС таксама падпісала пагадненьне зь беларускім апэратарам МТС Ltd. аб пакрыцьці магчымых страт і страхаваньні рызык, зьвязаных з гарантыйным абавязацельствам. 
Лукашэнка: Галівуд па-беларуску 11:12, 11/10/2002, Правда.Ру

Аляксандар Лукашэнка, як вядома, гуляе ў хакей. Пра тое, што ён лепшы ў сьвеце кіназнаўца, да гэтага не было чуваць, але цяпер ёсьць усе падставы меркаваць, што, па крайняй меры, сам Лукашэнка – высокай думкі аб сваіх кінематаграфічных ведах. 
За 9 месяцаў узровень беспрацоўя склаў 2,9% 11:11, 11/10/2002

Узровень беспрацоўя ў Беларусі за 9 месяцаў гэтага году склаў 2,9% да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва, ці 2,2% да насельніцтва працаздольнага ўзросту. Як паведамілі ІА “ЭКОПРЕСС” у Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, за гэты пэрыяд за дапамогай у працаўладкаваньні ў службу занятасьці зьвярнулася 257 700 беспрацоўных, што склала 108,1% да леташнега паказчыка. Цяпер на адну вакансію прыпадае 4 беспрацоўныя (для параўнаньня: у 2001 годзе – 2 беспрацоўныя). 
Колькасьць прыгарадных электрычак скароцяць на 30% 11:10, 11/10/2002

Колькасьць прыгарадных электрацягнікоў з пачаткам восеньска-зімовага пэрыяду скароціцца на 30 адсоткаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі, гэтыя электрычкі будуць здымацца з абслугоўваньня прыгарадных маршрутаў паступова, у пяць этапаў. Рух скароціцца, галоўным чынам, у выходныя. Такую меру БЧ прадпрымае штогод, бо пасьля сканчэньня дачнага сэзону колькасьць пасажыраў у прыгарадных электрацягніках значна зьмяньшаецца. 
Так ці праходзяць кансультацыі паміж Беларусяй і АБСЭ? 11:09, 11/10/2002

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павел Латушка на ўчорашнім брыфінгу аб’явіў пра пачатак кансультацыяў паміж сталымі прадстаўнікамі Беларусі й Партугаліі ў АБСЭ. Ён паведаміў, што беларускі пасол Віктар Гайсёнак сустрэўся з прадстаўнікамі Сакратарыяту АБСЭ і Дзейсным старшынём арганізацыі. Між тым прэсавы сакратар партугальскага прадстаўніцтва ў АБСЭ Антоніа Капінья гэтую інфармацыю не пацьвердзіў. “Я ня маю такой інфармацыі і не магу пацьвердзіць такія перамовы. Пазыцыя Партугаліі ў тым, што яна чакае, калі ўлады Беларусі зробяць канкрэтныя прапановы. Ёсьць намеры – калі ня будзе ніякага разьвіцьця – падняць гэтае пытаньне на наступнай Сталай радзе”, -- заявіў у інтэрвію Радыё Свабода партугальскі дыплямат. 
У Менск едзе камуністычны лідэр Вьетнаму 11:08, 11/10/2002

Генэральны сакратар Кампартыі Вьетнаму Нонг Дык Мань наведае Беларусь з афіцыйным візытам 13-15 кастрычніка. Як паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў, вьетнамскага лідэра будзе прымаць Аляксандар Лукашэнка. Заплянаваныя таксама сустрэчы Нонг Дык Маня з кіраўнікамі “нацыянальнага сходу” Аляксандрам Вайтовічам і Вадзімам Паповым і з першым намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі Сяргеем Сідорскім. Кіраўнік вьетнамскай дэлегацыі наведае Менскі аўтамабільны завод і мэмарыяльны комплекс “Хатынь”. 
Валдас Адамкус: літоўцы заўсёды думалі па-заходняму 11:07, 11/10/2002

“Пасьля распаду СССР быў поўны палітычны морак. Нам удалося за дзесяць гадоў рэфармаваць нашы інстытуты, наша палітычнае жыцьцё, зьвярнуцца да дэмакратычных формаў. Гэта сьведчыць пра тое, наколькі моцны літоўскі народ і наколькі ён свабодалюбівы. Ён заўсёды думаў па-заходняму”, - заявіў у інтэрвію нямецкай газэце “Sueddeutsche Zeitung” прэзыдэнт Літвы Валдус Адамкус. Чытайце тэкст інтэрвію, прысьвечанага хуткаму ўступленьню Літвы ў Эўразьвяз, цалкам. 
Лукашэнка хоча “выключна беларускі” блёкбастэр 11:06, 11/10/2002

Фільм “Анастасия Слуцкая” павін быць “ исключительно белорусским” і дакладна адлюстроўваць гісторыю, культуру й менталітэт беларускага народа. Пра гэта заявіў учора Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня здымачнай пляцоўкі кінафільму “Анастасия Слуцкая”. Зараз здымкі карціны завершаныя напалову. Цягам трох кварталяў гэтага году фінансаваньне карціны – а яе агульны бюджэт складае 1 мільярд 400 млн. рублёў – ажыцьцяўлялася дастаткова стабільна. Лукашэнка даў указаньне міністру культуры да 15 лістапада завяршыць выдаткаваньне заплянаваных на гэты год асыгнаваньняў, неабходных для сканчэньня здымак і пачатку мантажных прац. 
Расейскія й беларускія вайскоўцы дамаўляюцца 11:05, 11/10/2002

Пытаньні разьвіцьця нарматыўна-прававой базы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расеі й Беларусі, устанаўленьне ільготнага рэжыму нетарыфнага рэгуляваньня адносна прадукцыі ваеннага прызначэньня, якая перавозіцца паміж двума краінамі, абмяркоўваліся на першым паседжаньні міжурадавай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве 2 кастрычніка. 
“Зьмену” ўсё ж такі закрываюць 11:04, 11/10/2002

“Кінавідэапракат” распачаў працэс закрыцьця менскага кінатэатра “Зьмена”, нягледзячы на пратэсты ягонага калектыву, жыхароў раёну, дзе разьмешчаны кінатэатар. Асаблівасьць “Зьмены” у тым, што тут рэгулярна дэманстраваліся стужкі вытворчасьці “Беларусьфільма” і “Белвідэацэнтра”, праходзілі сустрэчы з рэжысёрамі, акторамі, пісьменьнікамі, дзеячамі культуры. Зараз кіраўніцтва й калектыў кінатэатра “Зьмена” зьвярнуліся з просьбай да Аляксандра Лукашэнкі аб судзеяньні захаваньню кінатэатра “Зьмена” як “средоточия культуры”. 
Краіна працоўных пэнсіянэраў 11:03, 11/10/2002

Паводле дадзеных на 1 верасьня гэтага году, практычна кожны пяты жыхар краіны пасьля выхаду на заслужаны адпачынак працягвае працоўную дзейнасьць. Гэта абумоўлена, у першую чаргу, невысокім узроўнем пэнсіі, сярэдні памер якой складае 80,4 тысяч рублёў. Дарэчы, з агульнай колькасьці пэнсіянэраў (а іх у Беларусі на 1 верасьня было звыш 2 мільёнаў 477 тысяч чалавек) мінімальную пэнсію атрымоўваюць 359 тысяч. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны, сёлета зьніжаецца суаднясеньне колькасьці работнікаў-плацельшчыкаў страхавых узьнёскаў і пэнсіянэраў, зьвязанае з пагаршэньнем дэмаграфічнай сытуацыі. У выніку, калі на 1 студзеня на кожныя 100 пэнсіянэраў прыпадала 168 працуючых, то на 1 верасьня - 165. 
Жанчыны ня могуць сабе дазволіць нараджаць 11:02, 11/10/2002

У Беларусі штогод толькі 3,5 адсоткі жанчын дзетароднага ўзросту становяцца мамамі. Такую лічбу назваў галоўны акушэр-гінэколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Сілява на паседжаньні “круглага стала”, які адбыўся 10 кастрычніка ў Грамадзкім прэсавым цэнтры Дома прэсы. А абмеркаваць тут праблемы мацярынства й дзяцінства сабраліся прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, грамадзкіх арганізацый рэспублікі. 
60% жыхароў Беларусі ня ўмеюць працаваць на кампутары 11:01, 11/10/2002

60 адсоткаў жыхароў Беларусі ня ўмеюць працаваць на кампутары, 40 адсоткаў – умеюць. Такія дадзеныя рэспубліканскага зандажу грамадзкае думкі, праведзенага ў верасьні навукоўцамі Інстытута сацыялёгіі й сацыяльных тэхналёгіяў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Было апытана больш за паўтары тысячы грамадзян рэспублікі ад 16 гадоў і старэй. 
|  |
|