Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
У Пагранічным затрымалі амэрыканскіх дыпляматаў
11:26, 14/10/2002


 ПАЛIТЫКА 

Валеры Шчукін у пошуках справядлівасьці
11:25, 14/10/2002

Вядомы беларускі журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін зьвярнуўся ў ГУУС Менгарвыканкаму са скаргай на неправамоцныя дзеяньні службовых асоб Першамайскага РАУС Менску. 11 верасьня каля будынка суда Першамайскага раёну Менску, дзе праходзіў суд над рэдактарам газэты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам, Валеры Шчукін быў зьбіты трыма невядомымі людзьмі ў штацкім. Пасьля таго, як за журналіста заступіліся прысутныя ў судзе грамадзяне, правапарушальнікі схаваліся за сьпіны службовых асоб Першамайскага РАУСу, якія заявілі, што гэтыя людзі – супрацоўнікі міліцыі. Пасьля гэтага Шчукін зьвярнуўся з просьбай разабрацца пра здарэньне да старшыні раённага суда й начальніка Першамайскага РАУС. Аднак старшыня суда ад разгляду здарэньня ўхіліўся, а начальнік РАУС заявіў, што падчас праверкі выкладзеныя журналістам факты свайго пацьверджаньня не знайшлі.

“Залаты талер” адчаканілі
11:24, 14/10/2002, БДГ

У банкаўскай сыстэме краіны новы скандал. Супрацоўнікі Ўпраўленьня Камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй (УКБАЗіК) МУС РБ па г.Менску затрымалі першага намесьніка старшыні праўленьня банка ААТ “Банк “Залаты талер” Зьмітра Міхалевіча. Яму інкрымінуецца атрыманьне буйнога хабару за незаконную падачу замежнаму грамадзяніну фінансавых дакумэнтаў. За гэты год гэта ўжо другая справа, распачатая адносна службовых асоб “GT”, як яшчэ называюць гэты банк.

ЗУБР адзначыў дзень народзінаў Андрэя Зайцава
11:23, 14/10/2002, ЗУБР

У суботу актывісту руху ЗУБР Андрэю Зайцаву, даведзенаму да самазабойства супрацоўнікамі КДБ, споўнілася б 25 гадоў. Гомельскія зубры правялі некалькі акцыяў, якія нагадалі гараджанам пра гэта злачынства рэжыму. Вечарам 11 кастрычніка па ўсіх маршрутах грамадзкага транспарту і іншых людных месцах былі расклеяны некалькі сотняў партрэтаў Андрэя за подпісам: “Андрэй Зайцаў. Актывіст руху ЗУБР. Даведзены да самазабойства супрацоўнікам КДБ. 12 кастрычніка яму споўнілася б 25 гадоў...”.

Акадэмікі “ахвяруюць” на бібліятэку месячны аклад
11:22, 14/10/2002

Кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) рэкамендавала супрацоўнікам акадэміі ахвяраваць месячны службовы аклад на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове “Аб арганізацыі грамадзкага руху па збору сродкаў на будаўніцтва будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, прынятым Бюро прэзыдуюму НАНБ.

Прайграная вайна
11:21, 14/10/2002, Фрыдэман Вэкбах-Мара, “Die Welt”

Канфідэнцыяльныя дакумэнты з адміністрацыі федэральнага канцлера даказваюць: Расея вядзе безнадзейную барацьбу зь паўстанцамі ў Чачэніі.

Лукашэнка мае намер “мощно” супрацоўнічаць зь Вьетнамам
11:20, 14/10/2002

Паміж Беларусяй і Вьетнамам склаліся добрыя палітычныя й дыпляматычныя зносіны, пад якія неабходна ствараць “мощную базу торгово-экономического сотрудничества”. Пра гэта заявіў у панядзелак у Менску Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з генэральным сакратаром кампартыі Вьетнаму Нонг Дык Манем, які прыбыў у Беларусь зь візытам, паведамляе "Медиафакт". Паводле словаў Лукашэнкі, беларускі бок гатовы ісьці на “льготное налогообложение для Вьетнама, на создание совместных предприятий и даже готова продать часть акций белорусских заводов, которые сегодня работают на вьетнамском рынке”. У прыватнасьці, размова можа ісьці аб менскім мотавелазаводзе, прадукцыя якога карыстаецца вялікай папулярнасьцю ва Вьетнаме, удакладніў Лукашэнка.

Да “саюзу” далучыцца й Кыргыстан
11:19, 14/10/2002, RusEnergy.com

Заканадаўчая асамблея кыргызскага парлямэнту ўзялася за распрацоўку законапраекту аб уступленьні Кыргыстана ў “саюзную” дзяржаву Расеі й Беларусі. Ініцыятыва аб больш цесных зносінах паміж Кіргізіяй і Расеяй упершыню была высунутая кіргізскімі парлямэнтарамі ў 1998-ым годзе, але тады гэтае пытаньне не было вынесенае нават на абмеркаваньне. Зараз Кыргыстан, які перажывае востры эканамічны й палітычны крызыс, вырашыў перагледзіць сваю пазыцыю. Паводле ўжо вызначанага графіка Жогорку Кенэша, заканадаўчая асамблея парлямэнту павінна падаць дэпутатам законапраект аб далучэньні Кыргізіі да “саюзнай” дамовы паміж Расеяй і Беларусяй ужо да канца кастрычніка.

Расейская фірма банкруціць “Гомсельмаш”
11:18, 14/10/2002

У Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці паступіла заява крэдытора – таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Тетракамплект” з Санкт-Пецярбургу аб прызнаньні банкрутам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаваньня “Гомсельмаш”.

Расейская мука можа зьнікнуць зь беларускага рынку
11:17, 14/10/2002, "Советская Белоруссия"

Гэтымі днямі аграрыі зноў абмяркоўваюць тэму ліцэнзаваньня імпарту мукі. Маўляў, танная расейская, што як хваля зыхлынула Беларусь, пагражае спыніць беларускіх млыноў. Праблема хутка будзе разглядацца ва ўрадзе. І ня выключана, што ўжо ў гэтым месяцы паступленьне імпарту рэзка зьменіцца. Айчынныя мукамолы, безумоўна, выйграюць. Аднак чым гэта абернецца для шэраговых грамадзян, нас з вамі, якія прывыклі да таго, каб сьвежы хлеб быў на стале кожны дзень?

Батон з двума канцамі
11:16, 14/10/2002

Многія жыхары памежных з Расеяй Касьцюковіцкага, Крычаўскага й Клімавіцкага раёнаў ужо і забылі, як выглядаюць мясцовыя харчовыя крамы, - усе прадукты набываюць у суседняй дзяржаве і вязуць іх дадому для ўласнага спажываньня й перапродажу.

Зачараваныя тарыфам
11:15, 14/10/2002, "СБ"

За паслугамі гарадзкога транспарту да канца году падаражэе праезд у міжгародніх аўтобусах. Невядомым пакуль застаецца, на колькі.

“Газпрам” патрабуе ад Беларусі “жывых” грошай
11:14, 14/10/2002

Разьлікі Беларусі за газ з расейскім канцэрнам “Газпром” трактарамі, тэлевізарамі, лядоўнямі ды іншымі так званымі ліквіднымі таварамі сёлета пачаліся незвычайна позна — аж у сярэдзіне верасьня. “Пераварыць” такія велізарныя аб’ёмы да канца году, як сьцьвярджаюць эканамісты, немагчыма. А гэта азначае, што запазычанасьць Беларусі на 1 студзеня 2003 году за выкарыстаны газ значна ўзрасьце.

Расея скарачае сваю долю ў бюджэце “саюзнай дзяржавы”
11:13, 14/10/2002

Міністэрства фінансаў Расеі мае намер скараціць долю РФ у бюджэце “саюзнай дзяржавы” на 2003 год. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 11 кастрычніка распавёў намесьнік старшыні камітэту Савету Федэрацыі па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў Леанід Лушкін. Гэта, паводле ягоных словаў, высьвятлілася падчас нядаўняга паседжаньня камітэту, на якім абмяркоўваўся наступны “саюзны” бюджэт. Сваё рашэньне расейскі ўрад матывуе, у тым ліку і тым, што беларускі бок цягам апошніх гадоў хранічна не выконвае свае абавязацельствы перад бюджэтам “саюзнай дзяржавы”, і на сёньня яе запазычанасьць склала каля 1 мільярда расейскіх рублёў.

Афіцыйны Менск абараняе інтарэсы Ірака
11:12, 14/10/2002

Беларусь ніколі не падтрымае самавольныя дзеяньні ЗША адносна Ірака. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў пятніцу старшыня камісіі Парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі па пытаньнях замежнай палітыкі, кіраўнік камісіі Савету Рэспублікі “нацыянальнага сходу” Беларусі Мікалай Чаргінец.

Міжнародныя экспэрты лічаць украінскія “Кальчугі”
11:11, 14/10/2002, Эхо Москвы

Украінскія ўлады дэманструюць поўную адкрытасьць і гатоўнасьць супрацоўнічаць зь міжнароднымі праверкамі. Прэзыдэнт Кучма даў распараджэньне ўсялякім чынам ім дапамагаць і стварыў для гэтага адмысловую камісію. Ваеннаначальнікі заяўяюць, што з задавальненьнем пакажуць экспэртам усе "Кальчугі" на ўкраінскай зямлі, а таксама запрашаюць іх на завод “Топаз”, дзе вырабляюць гэтыя сыстэмы. Аднак апазыцыя папярэджвае, што замежным спэцыялістам пакажуць інсцэніроўку – маўляў, комплексы, якіх не хапае, бо прададзеныя Іраку насуперак санкцыям ААН, пазычылі ў Беларусі. Беларускія ўлады гэта адмаўляюць і, у сваю чаргу, прапаноўваюць палічыць іх "Кальчугі".

Вайна ў Іраку можа пахіснуць расейскую эканоміку
11:10, 14/10/2002, NTVRU

У выніку ваеннай апэрацыі супраць Ірака ЗША маюць намер зьбіць кошты на нафту да 13 даляраў за барэль, а ўрон эканамічным інтарэсам Расеі будзе значна большым, чым прагназавалася ў друку. Пра гэта, як перадае РIА «Новости», паведаміла ў пятніцу дзелавая інтэрнэт-газэта "Asia Times", якая выдаецца ў Ганконгу і зьяўляецца адным з галоўных азіяцкіх выданьняў такога роду.

Адвакат Завадзкіх асуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі
11:09, 14/10/2002

Ігар Аксёнчык, адвакат сям’і Зьмітра Завадзкага, засуджаны на 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня з прызначэньнем тэрміну выпрабаваньня на два гады. Такое рашэньне вынес учора суд Ленінскага раёну Менску. Згодна прысуду судзьдзі Валянціны Крывой Ігар Аксёнчык асуджаны за распаўсюд у сродках масавай інфармацыі “ілжывых і паклёпніцкіх выдумак адносна генэральнага паркурора Беларусі Віктара Шэймана”. Разгляд “справы Аксёнчыка” праходзіў на закрытым судовым паседжаньні.

Кіраўніцтва Фонду прэзыдэнцкіх праграм трапіла пад суд
11:08, 14/10/2002

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся зь генэральным пракурорам Беларусі Віктарам Шэйманам. Падчас размовы генпракурор даклаў кіраўніку беларускай дзяржавы аб стане законнасьці й правапарадку ў краіне, выніках працы, зробленай органамі пракуратуры за мінулы тыдзень. Як паведамілі "СОЮЗ-ИНФО" ў прэсавай службе Лукашэнкі, Шэйман таксама праінфармаваў аб сканчэньні расьсьледаваньня крымінальнай справы, распачатай да шэрагу кіраўнікоў Фонду прэзыдэнцкіх праграм. Яны абвінавачваюцца ў злоўжываньні службовым становішчам. Паводле вынікаў сьледзтва крымінальная справа накіраваная ў суд.

Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі
11:07, 14/10/2002

Лідэр Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі (ФПБ) Леанід Козік, які раней займаў пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, вызвалены ад абавязкаў сустаршыні Міжурадавай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як паведамілі "Интерфаксу" крыніцы ва ўрадавых колах, адпаведная пастанова прынятая беларускім урадам. Пытаньне аб пераемніку Козіка на дадзенай пасадзе, паводле інфармацыі крыніц, пакуль канчаткова ня вырашанае.

Камуністычнага лідэра Вьетнаму ў Менску сустрэлі хлебам-сольлю
11:06, 14/10/2002

Хлебам-сольлю сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск” генэральнага сакратара Кампартыі Вьетнаму Нонг Дык Маня, які прыбыў у нядзелю ў Беларусь з трохдзённым афіцыйным візытам. Як перадае карэспандэнт РIА «Новости», высокага госьця сустракалі першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Сяргей Сідорскі, міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў, шэраг іншых афіцыйных асоб.

Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
11:05, 14/10/2002, Lenta.ru

Аляксандар Лукашэнка ў чарговы раз пачаў нацыянальную кампанію па добраахвотна-прымусоваму збору грошай на нацыянальную будоўлю. На гэты раз у цэнтры Менску зьбіраюцца ўзводзіць новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе сайт тэлеканалу "REN TV".

Белтэлерадыёкампанія пераводзіць стрэлкі
11:04, 14/10/2002

У сувязі з тым, што ў сродкі масавай інфармацыі паступае шмат зваротаў грамадзян са скаргамі на парушэньне рэжыму трансьляцыі тэлеканалаў "Россия", "НТВ" і "Культура", Белтэлерадыёкампанія распаўсюдзіла афіцыйную заяву.

Мясьніковіч хоча кампэнсацыі за “ўцечку мазгоў”
11:03, 14/10/2002

Разьвітыя заходнія краіны павінны кампэнсаваць “уцечку мазгоў” зь Беларусі. Пра гэта, як паведамляе “Медиафакт”, заявіў на 3-яй Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі “Праблемы прагназаваньня й дзяржаўнага рэгуляваньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця” прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, Міхаіл Мясьніковіч.

Інвэстыцыйныя каплі ў моры
11:02, 14/10/2002

За першае паўгодзьдзе гэтага году ў эканоміку Беларусі прыцягнута замежных інвэстыцыяў на суму ў 46,4 мільёны даляраў ЗША. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве замежных справаў нашай краіны, за шэсьць мінулых месяцаў у рэспубліцы зарэгістравана 332 камэрцыйныя арганізацыі з замежнымі інвэстыцыямі. Гэта на 11 меней у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, аднак, статутны фонд зноў створаных прадпрыемстваў павялічыўся на 11 адсоткаў і склаў 26,5 мільёны даляраў. Тэндэнцыя росту зарэгістраваных камэрцыйных арганізацыяў са 100-адсоткавым замежным капіталам захоўваецца.

Чацьвёра на адно месца
11:01, 14/10/2002

Колькасьць вакансіяў у Беларусі штомесяц зьніжаецца. На 1 кастрычніка гэтага году ў банку дадзеных дзяржаўнай службы занятасьці іх зарэгістравана трошкі болей за 33 тысячы. Зь іх кожная трэцяя - на прадпрыемствах і арганізацыях сталіцы. А менш за ўсё свабодных працоўных месцаў у Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях. Як паведамілі БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, амаль 85 адсоткаў ад агульнай колькасьці вакансіяў - па рабочых спэцыяльнасьцях. У агуле па рэспубліцы на кожнае свабоднае працоўнае месца сёньня прыпадае 4 беспрацоўныя - удвая болей за мінулы год.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: