Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка загадаў усім беларусам скінуцца на бібліятэку
11:05, 14/10/2002, Lenta.ru

Аляксандар Лукашэнка ў чарговы раз пачаў нацыянальную кампанію па добраахвотна-прымусоваму збору грошай на нацыянальную будоўлю. На гэты раз у цэнтры Менску зьбіраюцца ўзводзіць новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі, паведамляе сайт тэлеканалу "REN TV".

Праект будынка быў распрацаваны яшчэ ў канцы 80-ых гадоў мінулага стагодзьдзя і адрозьніваўся сваёй складанасьцю. Будынак уяўляе сабой вялікае паўшар`е са шкла - у ім будуць разьмяшчацца кнігасховішчы, чытальні й падсобныя памяшканьні.

Пра кошт праекту тэлеканал не паведамляе, аднак грошай на яго будоўлю ў краіне няма. Кіраўніцтва краіны вырашыла будаваць на народныя ахвяраваньні, якія будуць зьбіраццца (і ўжо зьбіраюцца) у прымусовай форме.

Кожны беларускі служачы абавязаны здаць у фонд будаўніцтва свой дзённы заробак, кожны школьнік - суму, эквівалентную 50 цэнтам ЗША, кожны начальнік - 15 далярам. Кожнай беларускай сям`і рэкамэндавана аддаць 10 адсоткаў ад свайго бюджэту ("REN TV" не паведамляе, бюджэт за які тэрмін мецца на ўвазе).

Такім чынам, улады ўжо здолелі сабраць два мільярды мясцовых рублёў, 25 тысяч эўра і 50 тысяч даляраў ЗША.

Месца пад будучую бібліятэку, як паведамляе "REN TV", выдаткавана ў цэнтры горада Менску. На дадзены момант на ім разьмешчаныя жылыя дамы, жыхароў якіх ужо пачалі тэрмінова высяляць. Да 15 кастрычніка на гэтым месцы, па загаду ўладаў, не павінна застацца ніводнага заселенага дома.

"Іншы будынак бібліятэцы, вядома, патрэбны. Стары ўвесь час цячэ: унікальныя кніжныя асобнікі захоўваюцца ў катастрафічных умовах", - заявіла дырэктар Нацыянальнай Бібліятэкі Галіна Алейнік. Афіцыйна ініцыятарам будаўніцтва выступіў беларускі народ.

Як адзначае "Хартыя`97", гэта ўжо ня першы праект, у які ўцягнутыя грамадзяне краіны. У траўні 2002 году ўсе беларускія турфірмы атрымалі ліст Міністэрства спорту й турызму, у якім іх таксама прасілі "аказаць спонсарскую дапамогу" будаўніцтву "Нацыянальнага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе й настольным тэнісе".

Буйныя кампаніі павінны былі ахвяраваць на будаўніцтва спартовага аб`екту па 1 800 000 беларускіх рублёў, дробныя - 540 тысяч.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: