Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Козіка зьнялі з пасады кіраўніка беларуска-ірацкай камісіі 11:07, 14/10/2002
Лідэр Федэрацыі прафсаюзаў рэспублікі (ФПБ) Леанід Козік, які раней займаў пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, вызвалены ад абавязкаў сустаршыні Міжурадавай беларуска-ірацкай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Як паведамілі "Интерфаксу" крыніцы ва ўрадавых колах, адпаведная пастанова прынятая беларускім урадам. Пытаньне аб пераемніку Козіка на дадзенай пасадзе, паводле інфармацыі крыніц, пакуль канчаткова ня вырашанае.