Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адвакат Завадзкіх асуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі
11:09, 14/10/2002

Ігар Аксёнчык, адвакат сям’і Зьмітра Завадзкага, засуджаны на 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня з прызначэньнем тэрміну выпрабаваньня на два гады. Такое рашэньне вынес учора суд Ленінскага раёну Менску. Згодна прысуду судзьдзі Валянціны Крывой Ігар Аксёнчык асуджаны за распаўсюд у сродках масавай інфармацыі “ілжывых і паклёпніцкіх выдумак адносна генэральнага паркурора Беларусі Віктара Шэймана”. Разгляд “справы Аксёнчыка” праходзіў на закрытым судовым паседжаньні.

Як нагадвае ІА “Росбалт”, апэратар "ОРТ" Зьміцер Завадзкі бясьсьледна зьінк у ліпені 2000 году. У лютым 2002 году Ігар Аксёнчык выступаў прадстаўніком яго маці на судзе над членамі злачыннай групоўкі былога афіцэра спэцпадразьдзелу МУС “Алмаз” Валеры Ігнатовіча. Яны былі прызнаныя судом віноўнымі ў выкраданьні апэратара "ОРТ". Падчас працэсу адвакат заявіў аб датычнасьці да злачынства высокіх дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі. У прыватнасьці, на думку Аксёнчыка, у “справе Завадзкага” галоўны падазраваны ў злачынстве - генэральны пракурор Віктар Шэйман.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: