Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вайна ў Іраку можа пахіснуць расейскую эканоміку
11:10, 14/10/2002, NTVRU

У выніку ваеннай апэрацыі супраць Ірака ЗША маюць намер зьбіць кошты на нафту да 13 даляраў за барэль, а ўрон эканамічным інтарэсам Расеі будзе значна большым, чым прагназавалася ў друку. Пра гэта, як перадае РIА «Новости», паведаміла ў пятніцу дзелавая інтэрнэт-газэта "Asia Times", якая выдаецца ў Ганконгу і зьяўляецца адным з галоўных азіяцкіх выданьняў такога роду.

Паводле прагнозу "Asia Times", за апэрацыяй ЗША ў Іраку наступным будзе ўсталяваньне амэрыканскага кантролю ў Іране, што з улікам ціску ЗША на Саўдаўскую Аравію, дазволіць падтрымліваць стабільна нізкія кошты на нафту.

Са спасылкай на “маскоўскага палітыка, які нядаўна пабываў у ЗША,” газэта паведамляе, што прадстаўнікі дзярждэпартамэнту ЗША называлі кошт нафты, да ўсталяваньня якога імкнецца адміністрацыя ЗША, – 13 даляраў за барэль.

Падчас візыту ў ЗША і ўдзелу ў Расейска-амэрыканскім дзелавым энэргетычным саміце ў Хьюстане міністар энэргетыкі РФ Ігар Юсуфаў заявіў, што Расею задаволіў бы калідор коштаў на нафту ў межах 20-25 даляраў за барэль. Як сьведчыць “Эйша Таймс”, кіраўнік другой па велічыне расейскай нафтавай кампаніі “ЮКАС” Міхаіл Хадаркоўскі заявіў нядаўна падчас інвэстыцыйнай канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку, што ніжняй межай кошту, дапушчальнай для ягонай кампаніі, сталі б 14 даляраў за барэль.

Калі інфармацыя "Asia Times" адпавядае рэчаіснасьці, наступствы апэрыцыі ЗША супраць Ірака могуць быць найболшь сур’ёзнымі, чым спыненьне паставак расейскай нафты на амэрыканскі рынак, якія згубяць эканамічную мэтазгоднасьць, і нават прамы ўрон ад спаду коштаў на нафту для Расеі.

Перакрэсьленымі могуць апынуцца й пляны расейскіх нафтавых кампаній па выхаду на Нью-Ёркскую біржу з пэрспэктывай наступнага рэзкага павелічэньня капіталізацыі капаніяў: амэрыканскія інвэстары – і ў цяперашніх умовах высокіх коштаў на нафту не занадта “бэсьцяць” расейскі энэргетычны сэктар – наўрадці захочуць інвэстыраваць у доўгатэрміновыя праекты зь невыразнымі пэрспэктывамі вяртаньня інвэстыцыяў ва ўмовах беспрэцэдэнтна нізкіх коштаў.

Акрамя таго, піша "Asia Times", эфект рэзкага спаду коштаў на нафту ніжэй за ўзровень рэнтабельнасьці расейскага нафтавага сэктару акажа негатыўны ўплыў і на расейскае машынабудаваньне, і металургію.

У агуле, адзначае выданьне, “ня мае знаэньня, як ацэняць ЗША кошт расейскіх інтарэсаў у Іраку і ня мае значэньня, наколькі непрадказальнымі і ненадзейнымі могуць зьяўляцца крокі амэрыканскай адміністрацыі. Кошт, які заплоціць расейская эканоміка за спад коштаў на нафту будзе больш высокім, чым абяцаны ЗША ўлік расейскіх інтарэсаў”.

Пры гэтым ніякія экстраныя меры па разьвіцьці інфраструктуры й магутнасьцяў энэргетычнага сэктару ў Расеі не выратуюць сытуацыю, піша газэта, “калі Буш загоніць Садама, а зь ім і кошты на нафту, у зямлю”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: