Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Афіцыйны Менск абараняе інтарэсы Ірака
11:12, 14/10/2002

Беларусь ніколі не падтрымае самавольныя дзеяньні ЗША адносна Ірака. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў пятніцу старшыня камісіі Парлямэнцкага сходу Беларусі й Расеі па пытаньнях замежнай палітыкі, кіраўнік камісіі Савету Рэспублікі “нацыянальнага сходу” Беларусі Мікалай Чаргінец.

Чаргінец адзначыў, што паводле пэўнай інфармацыі, амэрыканцы на гэты раз не адмовяцца ад прымяненьня зброі. Між тым прымяненьне бомбаў і ракет падчас мінулай атакі ЗША выклікала заражэньне значнай часткі насельніцтва Ірака, сказаў парлямэнтар. “Сёньня Ірак мае патрэбу ў калясальнай колькасьці лекаў для лячэньня рака. У выпадку атакі пацерпіць ня толькі армія, але і дзеці, жанчыны і старыя. Але ці можна хаця б з гуманных меркаваньняў дапусьціць такое?”, -- сказаў ён.

У дадзенай сытуацыі, на думку Чаргінца, неабходнае рашэньне Рады бясьпекі ААН, бо самавольнага рашэньня праблемы нават “такой звышдзяржавай, як ЗША”, не павінна быць. “Няслушна дыктаваць свае ўмовы з дапамогай бомб, ракет і самалётаў”, -- перакананы “сэнатар”.

Паводле ягоных словаў, на дадзены час у сьвеце ажыцьцяўляецца апрацоўка грамадзкай думкі па праблеме Ірака. У прыватнасьці, з мэтай “угаварыць Пуціна” нанёс візыт у Маскву прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр, а прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у сваю чаргу “асабіста ўгаворвае” прэзыдэнта Францыі Жака Шырака, заявіў Чаргінец.

“Я ня ведаю, хто дасьць згоду, але мы ніколі не падтрымаем самавольныя дезяньні любой краіны адносна суверэннага члена ААН, якім зьяўляецца Ірак, ні пад якім прадлогам”, -- падкрэсьліў парлямэнтар.

Ён адзначыў, што кіраўніцтва Вялікабрытаніі заяўляе пра наяўнасьць важкіх доказаў наяўнасьці ў Іраку зброі масавага забойства, у тым ліку і ядзернай. Аднак пры прад’яўленьні дадзеных дакумэнтаў высьвятлілася, што “гэтыя карты пазначаныя, і ніякіх доказаў няма”, сказаў Чаргінец.

Ён таксама нагадаў, што падчас 107-ай канфэрэнцыі Міжпарлямэнцкага саюзу прадстаўнікі некаторых краін, у тым ліку заходніх, у сваіх выступах выказалі меркаваньне аб тым, што падзеі 11 верасьня зьяўляюцца сьледзтвам палітыкі ЗША адносна “бедных краін”.

У сваю чаргу, адказны сакратар Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі Ўладзімер Аксёнаў лічыць, што ЗША не пралічваюць магчымыя наступствы сваіх дзеяньняў. Так, многія краіны “ўспрымаюць дадзеную канфрантацыю як выпад супраць ісламскага сьвету”, мяркуе ён.

На яго думку, адным з найбольш небясьпечных наступстваў бамбардзіровак Ірака можа стаць кансалідацыя ісламскага сьвету супраць Захада, што прывядзе да трэцяй сусьветнай вайны. У гэтай сувязі Аксёнаў заклікаў згадаць прадказаньне Настрадамуса, у якім згадваецца зялёная харугва і 2003 год.

У сваю чаргу рэзка супраць “агрэсіўных плянаў эліты ЗША адносна Ірака” выступаюць прадстаўнікі беларускага левага руху за сацыяльны прагрэс і справядлівасьць (ДСПС).

Кіраўніцтва ДСПС лічыць, што “кіруючая эліта ЗША, якая адкрыта й нахабна рыхтуецца напасьці на члена ААН Ірак, ігнаруючы думку сусьветнай супольнасьці, ладзіць самасуд над суверэннай краінай”. На думку левых сілаў Беларусі, Амэрыка “інтэнсіўна рыхтуецца выканаць ролю ката”.

“Віна” народа Іраку, паводле словаў актывістаў ДСПС, заключаецца толькі ў тым, што “нетры ягонай краіны багатыя на нафту, на якую паклаў вока глябальны капітал”.

Кіраўніцтва руху лічыць, што над усім чалавецтвам “навісла вялікая небясьпека, бо лаўры перамог у Югаславіі і Аўганістане відавочна затлумілі галаву лідэрам ЗША, і яны, не лічачыся з думкай ААН і сваіх эўрапейскіх саюзьнікаў, гатовыя паслаць ваеншчыну ў новы, асабліва небясьпечны паход, які можа завяршыцца сусьветнай бойкай”.

“Спыніць агрэсара – абавязак усіх міралюбівых дзяржаў, усіх сумленных людзей плянеты”, - заяўляюць у ДСПС. Інакш, адзначаюць там, “ахвярамі прэтэндэнтаў на сусьветнае панаваньне будуць станавіцца ўсё новыя і новыя дзяржавы, уключна зь Беларусяй”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: