Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Газпрам” патрабуе ад Беларусі “жывых” грошай
11:14, 14/10/2002

Разьлікі Беларусі за газ з расейскім канцэрнам “Газпром” трактарамі, тэлевізарамі, лядоўнямі ды іншымі так званымі ліквіднымі таварамі сёлета пачаліся незвычайна позна — аж у сярэдзіне верасьня. “Пераварыць” такія велізарныя аб’ёмы да канца году, як сьцьвярджаюць эканамісты, немагчыма. А гэта азначае, што запазычанасьць Беларусі на 1 студзеня 2003 году за выкарыстаны газ значна ўзрасьце.

Паколькі Беларусь ня мае дастаткова грошай, каб разьлічвацца за газ, Расея дазволіла ёй на міждзяржаўным узроўні “гасіць” пазыку бартэрам. Такая схема існуе не адзін год і часам бартэр дасягаў 400 мільёнаў даляраў за год. Такім чынам, Беларусь мела немалыя выгады: яна, па-першае, не плаціла канцэрну жывымі грашыма, а, па-другое, мела выгадны рынак збыту сваіх тавараў. У разьліковы ланцужок уваходзіла шмат фірмаў і банкаў, паміж якімі вялася жорсткая канкурэнцыя за права ўдзельнічаць у справе, што давала добрыя прыбыткі.

Аднак сёлета сытуацыя кардынальна зьмянілася. Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (“Народная грамада”) Уладзімер Нісьцюк, які адмыслова займаўся вывучэньнем гэтай праблемы, у інтерв’ю Радыё Свабода падкрэсьліў: “Сёлета так званы газавы ўзаемаразьлік маштабна для Беларусі выдзелены ня быў. І толькі ў сярэдзіне верасьня гэтае пытаньне пачало вырашацца. Раней не вырашалася толькі таму, і адпаведныя размовы вяліся ў “Газпраме” і іншых структурах, што ёсьць такая думка — павялічыць пазыку Беларусі за газ і такім чынам потым запатрабаваць разьлікі за гэтыя даўгі акцыямі нафтагазавых прадпрыемстваў. І асабліва цікавіць расейскую эканамічную эліту “Белтрансгаз”. Таму зразумела, чаму пад самы канец году, калі беларускія прадпрыемствы ня ў стане разьлічыцца, калі няма той ліквіднай прадукцыі, нам даюць гэты ўзаемазалік, прычым, у аб’ёмах у два, а то і больш, разы, чым гэта было заўсёды”.

У “Газпроме” пагаджаюцца, што сёлета ў стасунках зь Беларусью ёсьць новыя тэндэнцыі. Гаворыць супрацоўнік канцэрну Ігар Плотнікаў: “Па-першае, гэта рэзкае зьніжэньне кошту газу для Беларусі зь лета ў адпаведнасьці зь міжурадавымі пагадненьнямі. Другое, гэта тое, што ідзе рост запазычанасьці з боку Беларусі, нягледзячы на зьніжэньне цаны. Ёсьць і аб’ём старых запазычанасьцяў, які, на жаль, не скарачаецца, а павялічваецца. І трэцяе, невыкананьне беларускім бокам абавязкаў у справе стварэньня сумеснага прадпрыемства, якое магло б разьвіваць беларускія газатранспартныя шляхі”.

Пасьля таго, як газ для Беларусі стаў каштаваць столькі ж, колькі для Смаленскай вобласьці, сытуацыя на рынку значна зьмянілася. З гэтага часу за тыя ж самыя беларускія тавары “Газпром” мусіць даваць дадатковы газ. “У выніку атрымліваецца, што мы маем: а) галаўны боль, б) страты ад рэалізацыі бартэрных схемаў. Мабыць, у сувязі з гэтым і ўзьнікла новая праблема. Яна накіраваная зусім не на тое, каб захапіць “Белтрансгаз”, - паведаміў Радыё Свабода Плотнікаў.

Такім чынам, у беларуска-расейскіх газавых адносінах зноў узьнікла старая праблема — атрыманьне ад Менску “жывых” грошай. Перад надыходзячай зімой актуальнасьць яе значна ўзрастае.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: