Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Батон з двума канцамі
11:16, 14/10/2002

Многія жыхары памежных з Расеяй Касьцюковіцкага, Крычаўскага й Клімавіцкага раёнаў ужо і забылі, як выглядаюць мясцовыя харчовыя крамы, - усе прадукты набываюць у суседняй дзяржаве і вязуць іх дадому для ўласнага спажываньня й перапродажу.

Мясцовыя ўлады, піша “Советская Белоруссия”, неаднаразова спрабавалі абмежаваць увоз хлеба ад суседзяў, але ніякія забароны ня здолелі прымусіць людзей набываць свой хлеб. Прычына такой перавагі вельмі зразумелая: кожны бохан расейскага каштуе на 140-150 нашых рублёў таньней за беларускі. Дый узяць пад кантроль усе цягнікі з “чаўнакамі” практычна немагчыма. Таму днямі і было вырашана падтрымаць мясцовых вытворцаў іншым чынам – зраўняць кошты на хлеб у памежных раёнах з коштам за блізкай мяжой. Чакаецца, што эканамічны рычаг упраўленьня сытуацыяй на спажывецкім рынку спрацуе і распараджэньне ўладаў застанецца не на паперы, а ажыцьцявіцца. Жыхары Касьцюковіцкага, Крычаўскага й Клімавіцкага раёнаў змогуць набываць 600-грамовы бохан хлеба ці 400-грамовы батон усяго за 350 рублёў. Праўда, такі батон “з двума канцамі”: давядзецца выдаткоўваць дзярждатацыі Магілёўскаму ААТ “Хлебапрадукты” на вытворчасьць мукі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: