Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейская фірма банкруціць “Гомсельмаш” 11:18, 14/10/2002
У Гаспадарчы суд Гомельскай вобласьці паступіла заява крэдытора – таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Тетракамплект” з Санкт-Пецярбургу аб прызнаньні банкрутам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудаваньня “Гомсельмаш”.
Як стала вядома БелаПАН, расейская фірма мае намер распачаць працэдуру банкруцтва “Гомсельмашу” за неўплату пастаўленага на прадпыремства металапракату. У сваю чаргу, уладальнік маёмасьці й Гомельскі аблвыканкам да распачынаньня справы павінны прыняць адпаведныя меры для папярэджаньня банкруцтва. З дакладных крыніц вядома, што сёлета “Гомсельмаш” зьяўляецца ўстойліва неплацежаздольным. Верагоднасьць распачынаньня судом працэдуры банкруцтва вельмі высокая – для гэтага ёсьць усе фармальныя падставы.