Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка мае намер “мощно” супрацоўнічаць зь Вьетнамам 11:20, 14/10/2002
Паміж Беларусяй і Вьетнамам склаліся добрыя палітычныя й дыпляматычныя зносіны, пад якія неабходна ствараць “мощную базу торгово-экономического сотрудничества”. Пра гэта заявіў у панядзелак у Менску Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з генэральным сакратаром кампартыі Вьетнаму Нонг Дык Манем, які прыбыў у Беларусь зь візытам, паведамляе "Медиафакт". Паводле словаў Лукашэнкі, беларускі бок гатовы ісьці на “льготное налогообложение для Вьетнама, на создание совместных предприятий и даже готова продать часть акций белорусских заводов, которые сегодня работают на вьетнамском рынке”. У прыватнасьці, размова можа ісьці аб менскім мотавелазаводзе, прадукцыя якога карыстаецца вялікай папулярнасьцю ва Вьетнаме, удакладніў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў двухбаковых адносінах “закрытых тем нет”, і Беларусь гатовая разьвіваць супрацоўніцтва зь Вьетнамам у гандлі, адукацыі, а таксама ў галіне навукі і іншых накірунках.
Як сказаў Лукашэнка, Беларусь скарыстаецца пакуль незадзейнічаным патэнцыялам тых прадстаўнікоў Вьетнаму, якія ў свой час атрымалі вышэйшую адукацыю ў Беларусі. Беларускі лідэр нагадаў пра тое, што за апошняе дзесяцігодзьдзе ў беларускіх вну навучаліся каля 1100 вьетнамскіх студэнтаў.
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь высока ацэньвае ролю Вьетнаму ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.