Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
1415 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акадэмікі “ахвяруюць” на бібліятэку месячны аклад
11:22, 14/10/2002

Кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) рэкамендавала супрацоўнікам акадэміі ахвяраваць месячны службовы аклад на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове “Аб арганізацыі грамадзкага руху па збору сродкаў на будаўніцтва будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, прынятым Бюро прэзыдуюму НАНБ.

Кіраўніцтва акадэміі навук, у прыватнасьці, прапануе сваім супрацоўнікам ажыцьцяўляць гэты індывідуальны дабрачынны ўнёсак часткамі або паразава цягам 2002-2003 гадоў на аснове асабістых заяваў. Камэнтуючы дадзеную пастанову па просьбе БелаПАН, віцэ-прэзыдэнт НАНБ Анатоль Лесьніковіч падкрэсьліў, што пералічэньне акладаў супрацоўнікаў акадэміі будзе ажыцьцяўляцца выключна на добраахвотнай аснове. Ніякіх рэпрэсіўных мер да тых, хто адмовіцца зрабіць узьнёсак на будаўніцтва бібліятэкі прымяняцца ня будзе, адзначыў акадэмік. Паводле ягоных словаў, пасіўнасьць некаторых работнікаў будзе кампэнсавацца ўзнёскамі ў будаўніцтва бібліятэкі суб’ектаў навуковай і гаспадарчай дзейнасьці НАНБ. На пачатак кастрычніка такімі суб’ектамі было пералічана 5,5 млн. рублёў, таксама з фонду навуковага й сацыяльнага разьвіцьця НАНБ на будаўніцтва бібліятэкі было выдаткавана 1,5 млн. рублёў. Сам Лесьніковіч напісаў заяву аб пералічэньні свайго аклада яшчэ 26 верасьня, на нарадзе Бюро прэзыдуюму НАНБ аб удзеле акадэміі навук у зборы сродкаў на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: