Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР адзначыў дзень народзінаў Андрэя Зайцава 11:23, 14/10/2002, ЗУБР
У суботу актывісту руху ЗУБР Андрэю Зайцаву, даведзенаму да самазабойства супрацоўнікамі КДБ, споўнілася б 25 гадоў. Гомельскія зубры правялі некалькі акцыяў, якія нагадалі гараджанам пра гэта злачынства рэжыму. Вечарам 11 кастрычніка па ўсіх маршрутах грамадзкага транспарту і іншых людных месцах былі расклеяны некалькі сотняў партрэтаў Андрэя за подпісам: “Андрэй Зайцаў. Актывіст руху ЗУБР. Даведзены да самазабойства супрацоўнікам КДБ. 12 кастрычніка яму споўнілася б 25 гадоў...”.
Ноччу 12 кастрычніка на гарадзкіх платах зьявіліся надпісы “Андрэй, мы цябе памятаем!”, “Андрэй Зайцаў – ахвяра рэжыму Лукашэнкі!”, “Зайцаў быў першым... Хто наступны?”
Раніцай, у дзень народзінаў свайго сябра, зубры наведалі бацькоў Андрэя Зайцава і разам зь імі зьезьдзілі на могілкі. А дзесяць актывістаў ЗУБРа ў гэты час сталі насуперак будынка мясцовага ўпраўленьня КДБ з партрэтамі загінулага сябра. Праз 45 хвілін усе яны былі затрыманыя нібыта для ўдакладненьня асобы. Праз паўтары гадзіны ўсіх зуброў адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
За дзень да гэтага, падчас расклейкі ўлётак, былі затрыманыя яшчэ два актывісты руху, Дзяніс Чыкалёў і Іван Дзегцяроў. Абодвух даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёну Гомлі, затым завезьлі ў Чыгуначнае РАУС, дзе пратрымалі да гадзіны ночы. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў тэлефанавалі ва ўпраўленьне КДБ, зачытвалі зьмест улётак і прапаноўвалі забраць зуброў да сябе. Але КДБ не праявіў да гэтага ніякай зацікаўленасьці. Пасьля складаньня пратаколаў паводле арт.143 п.3 КаАП і канфіскацыі ўлётак іх адпусьцілі.