Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валеры Шчукін у пошуках справядлівасьці 11:25, 14/10/2002
Вядомы беларускі журналіст і праваабаронца Валеры Шчукін зьвярнуўся ў ГУУС Менгарвыканкаму са скаргай на неправамоцныя дзеяньні службовых асоб Першамайскага РАУС Менску. 11 верасьня каля будынка суда Першамайскага раёну Менску, дзе праходзіў суд над рэдактарам газэты “Рабочы” Віктарам Івашкевічам, Валеры Шчукін быў зьбіты трыма невядомымі людзьмі ў штацкім. Пасьля таго, як за журналіста заступіліся прысутныя ў судзе грамадзяне, правапарушальнікі схаваліся за сьпіны службовых асоб Першамайскага РАУСу, якія заявілі, што гэтыя людзі – супрацоўнікі міліцыі. Пасьля гэтага Шчукін зьвярнуўся з просьбай разабрацца пра здарэньне да старшыні раённага суда й начальніка Першамайскага РАУС. Аднак старшыня суда ад разгляду здарэньня ўхіліўся, а начальнік РАУС заявіў, што падчас праверкі выкладзеныя журналістам факты свайго пацьверджаньня не знайшлі.