 | ПАЛIТЫКА |  |

Прысуд Івашкевічу пакінулі бязь зьменаў 11:20, 15/10/2002

15-га кастрычніка Менскі гарадзкі суд пастанавіў пакінуць у сіле прысуд Першамайскага раённага суду галоўнаму рэдактару газэты "Рабочы" Віктару Івашкевічу. Касацыйную скаргу адваката Тацяны Станкевіч суд адхіліў. Распачаты а 10-й раніцы разгляд скаргі доўжыўся ня больш за паўгадзіны. 
Праваслаўная царква ўхваляе дыскрымінацыйны закон аб рэлігіі 11:19, 15/10/2002

Беларуская Праваслаўная Царква ўхваліла новы закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях”, прыняты “палатай прадстаўнікоў беларускага “парлямэнту” 27 чэрвеня і “саветам рэспублікі” 2 кастрычніка (46 сэнатараў прагаласавалі “за”, 2 – “супраць”). 
“NEUE ZUERCHER ZEITUNG”: аднаўленьне сяброўства Беларусі ў Радзе Эўропы нават не разглядаецца 11:18, 15/10/2002

Беларусь — краіна, якая парушае стандарты РЭ і ейнае сяброўства ў гэтае структуры адкладаецца надоўга, — пра гэта гаворыцца ў сёньняшнім паведамленьні страсбурскага карэспандэнта швайцарскай “Neue Zuercher Zeitung”. 
У Кіеўскім судзе распачатая справа супраць Кучмы 11:17, 15/10/2002, ForUm

Судзьдзя апеляцыйнага суда Кіеву Юры Васіленка вынес пастанову аб распачынаньні крымінальнай справы адносна прэзыдэнта Ўкраіны. Пра гэта судзьдзя паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве. Паводле словаў Васіленкі, такое рашэньне прынятае пасьля разгляду заявы народных дэпутатаў Аляксандра Мароза, Юліі Цімашэнкі, Рыгора Амельчанкі, Язэпа Вінскага і Аляксандра Турчынава, у якой прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма абвінавачваецца ва ў злоўжываньні службовым становішчам і зьдзяйсьненьні шэрагу злачынстваў. 
Затрыманы дырэктар Магілёўскага камбінату будматэрыялаў 11:16, 15/10/2002

У Магілёве супрацоўнікамі праваахоўчых органаў падчас правядзеньня адмысловай аперацыі затрыманы 54-гадовы выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” (КСМ). Кіраўнік заводу падазраваны ў вымагальніцтве хабару. 
Колькасьць ліцэнзуемых відаў дзейнасьці застанецца ранейшай 11:15, 15/10/2002, «Народная воля»

Напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў А.Лукашэнка абяцаў: колькасьць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасьцi будзе скарочана да 10--12. Сёння ў Беларусi абавязковаму лiцэнзаваньню падлягаюць прыкладна 165 вiдаў дзейнасьцi й паслуг i каля 2000 падвiдаў. Скажыце, цi можа ў такiх умовах разьвiвацца рынак? 
Расходы бюджэту будуць скарочаныя 11:14, 15/10/2002

Рост расходаў на выплату заробкаў, пэнсіяў, стыпендыяў, будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў прывялі да зьмены структуры бюджэту 2002 году. У выніку да канца году немагчыма ў поўным аб’ёме прафінансаваць бюджэтныя ўстановы, выдаткаваць неабходныя сродкі на капітальныя ўкладаньні. Таму расходы рэспубліканскага бюджэту зараз будуць больш жорсткімі з улікам усталяваных прыярытэтаў і сканцэнтраваныя на выкананьні важнейшых дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў. Аб удакладненьні асобных паказчыкаў бюджэту Беларусі на 2002 год, пераразьмеркаваньні артыкулаў яго расходаў ішла размова на паседжаньні Прэздуюму Савету міністраў. Яно адбылося 15 кастрычніка ў Доме ўраду і прайшло пад старшынствам першага віцэ-прэм’ера Сяргея Сідорскага. 
Асьцярожна, межы закрываюцца! 11:13, 15/10/2002, Сяргей Жбанаў, “Белорусская газета”

Пажынаем горкія плады вялізных для рэспублікі аб’ёмаў замежнаэканамічнай дзйнасьці з Расеяй. Прэзыдуюм Савміну клапаціўся аб мерах па павышэньні эфектыўнасьці замежнаэканамічнай дзейнасьці. Вызначаныя заданьні па росту экспарту выкананыя толькі Гарадзенскім і Менскімі аблвыканкамамі. Астатнія ўключна зь Менскім гарвыканкамам і ўсю краіну цалкам, цэнтралізаваныя пляны па нарошчаваньні экспартных паставак правалілі. 
У Клецку абрабавалі касьцёл 11:12, 15/10/2002

Як паведамляе Радыё Свабода, праваахоўчыя органы, якія вядуць сьледзтва, лічаць, што гэта справа рук падлеткаў. Але вернікі ўпэўненыя, што крадзеж зьдзейснілі дарослыя, і ня выключаюць, што гэта адбылося на “глебе рэлігійнай нецярпімасьці”. Намесьнік начальніка Клецкага райаддзелу міліцыі Іван Майсейчык кажа, што міліцыя пакуль ня выйшла на сьлед злачынства. 
Як жыць? 11:11, 15/10/2002, «Народная воля»

Паважаная рэдакцыя маёй любімай газэты! Я зьвяртаюся да вас. Калі ёсьць магчымасьць, надрукуйце мой ліст. У мяне душа крычыць, і я думаю, што не ў мяне адной. Я – пэнсіянэрка і мне шмат гадоў, засталося няшмат, але пры такіх умовах жыцьця, якія ў нас, цяжка нават памерці. 
Брус Конак: ЗША занепакоеныя ўціскам асноўных свабод у Беларусі 11:10, 15/10/2002

Злучаныя Штаты Амэрыкі выказваюць закляпочанасьць адносна прыняцьця беларускім парлямэнтам новага Закону аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях і настойваюць на тым, каб Аляксандар Лукашэнка яго не падпісваў. Пра гэта заявіў палітычны дарадца місіі ЗША ў АБСЭ Брус Конак, выступаючы на паседжаньні Сталай рады АБСЭ, якое прайшло ў Вене 10 кастрычніка. 
У Ірак прыбыла беларуская дэлегацыя 11:09, 15/10/2002, Коммерсантъ

Дэлегацыя Беларусі на чале з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Мікалаем Іванчанкам прыбыла 14 кастрычніка ў Багдад для абмеркаваньня пытаньняў пашырэньня двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. 
Пачалася чарговая антыкарупцыйная кампанія 11:08, 15/10/2002, Белорусская газета

8 кастрычніка апублікаваны ўказ прэзыдэнта аб дзяржпраграме па ўзмацненьні барацьбы з карупцыяй на 2002-2006 гг. Гледзячы на ажыятаж, што падняўся вакол чарговай антыкарупцыйнай хвалі, міжволі ставіш перад сабой пытаньне: няўжо яшчэ засталіся людзі, здольныя паверыць у эфектыўнасьць барацьбы дзяржавы з той зьявай, якая зьяўляецца неад’емнай яго часткай? З пункту погляду лёгікі словазлучэньне “дзяржаўная антыкарупцыйная праграма” – гэта нонсэнс. Нездарма ва ўсім сьвеце з карупцыяй ва ўладзе змагаецца апазыцыя, а не ўлада. 
Хроніка “барбы” 11:07, 15/10/2002, Белорусская газета

Аляксандар Лукашэнка любіць змагацца з карупцыяй. Барацьба гэта мае перманентны характар і за апошнія 8 гадоў не прынесла ні яскравых перамог, ні чарговых паразаў. Тое, што на другі год другога тэрміну кіраваньня прэзыдэнт вымушаны прымаць антыкарупцыйную праграму, -- лепшае пацьверджаньне, што жывая яшчэ гідра, недадушаная ім на пасадзе старшыні антыкарупцыйнай камісіі ВС 12-га скліканьня. Не маючы задавальненьня адсачыць вынікі барацьбы, прасочым за тым, як зьмянялася зьнешнасьць ворага народа. 
Пэнсію Станіславу Шушкевічу не павялічылі 11:06, 15/10/2002

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч 14 кастрычніка атрымаў адказ ад выконваючага абавязкі старшыні Менскага гарадзкога суда. На думку сп.Турко, пэнсія былога кіраўніка беларускай дзяржавы, якая сёньня складае менш за два даляры, налічана ў адпаведнасьці з законам. 
Беларусь пайшла па ўкраінскім шляху 11:05, 15/10/2002, Gazeta.ru

Беларусь вырашыла прасіць у Расеі павелічэньня паставак газу. Нягледзячы на тое, што беларусы ўжо пайманыя на крадзяжы газу, дамагчыся ад Расеі павелічэньня танных паставак Аляксандру Лукашэнкі па сілах. 
Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі выляцела ў Кітай 11:04, 15/10/2002

Усталяваньню бізнэс-кантактаў і азнаямленьню кітайскіх інвэстараў з пэрспэктыўнымі праектамі супрацоўніцтва прысьвечаны візыт дэлегацыі дзелавых колаў Беларусі ў гэту краіну. Ён арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (БелГПП) сумесна зь Міністэрствам замежных справаў, а таксама пры судзеяньні амбасадаў дзьвюх краін і працягнецца па 19 кастрычніка. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі й спэцыялісты Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, Менскага завода колавых цягачоў, НВА “Нафтан”, ААТ “Вітарж’е”, ААТ “Забудова”, “Белзьнешэканомбанка” і іншых беларускіх прадпрыемстваў, фірм, арганізацыяў. 
“У Беларусі не рэалізаваны ніводны з нашых праектаў” 11:03, 15/10/2002, «Автобизнес»

Якасьць, вядомасьць маркі – вось галоўныя крытэрыі, па якіх эўрапейскі спажывец выбірае запчасткі, сэрвіс для свайго аўтамабілю. У Беларусі сытуацыя іншая. Важнае значэньне, а часам і ў першую чаргу мае кошт. Як вядома, якасьць ня можа каштаваць танна, і таму далёка ня ўсе запчасткі, ня ўсе паслугі, якімі карыстаецца цывілізаваны аўтамір, у нас знаходзяць свайго спажыўца. 
За дзевяць месяцаў у Беларусі скарацілі 21 тысячу работнікаў 11:02, 15/10/2002

У кастрычніку гэтага году 5,3 тысячы чалавек стаіць у сьпісах на магчымае вызваленьне ў сувязі са скарачэньнем штату й ліквідацыяй прадпрыемстваў. Такія сьпісы рэгулярна падаюцца ў дзяржаўную службу па працаўладкаваньні насельніцтва рэспублікі. Аднак гэта зусім не азначае, што на згаданую велічыню аўтаматычна вырасьце колькасьць беспрацоўных. Як правіла, палова тых, хто знаходзіцца ў сьпісе афармляюць пэнсію, або працягваюць працаваць: іх пераразьмяркоўваюць ўнутры прадпрыемства на пасады, якія не падлягаюць скарачэньню. А хтосьці сыходзіць з прадпрыемства датэрмінова, бо мае іншы варыянт працаўладкаваньня. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, сёлета на 1 кастрычніка вызвалена ў сувязі з рэарганізацыяй каля 21 тысячы чалавек. Гэта ў 2,5 разоў болей, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. 
Аб’ём жыльлёвага будаўніцтва скараціўся ў паўтара разы 11:01, 15/10/2002

Апошнія сем гадоў у адным з буйнейшых гарадоў Віцебскай вобласьці стала зьніжаюцца аб’ёмы жыльлёвага будаўніцтва. Паводле дадзеных намесьніка гарвыканкаму Аляксандра Мельнікава, якія падае “Народнае слова”, з 1996 году аб’ём уведзенага жыльля ў Воршы зьнізіўся ў паўтара разы. Летась у горадзе здадзена 307 новых кватэр -- гэта 34, 5 тыс. кв.м. А сёлета справы яшчэ горшыя – замест заплянаваных 28,7 тысяч мэтраў у лепшым выпадку здадауць 22,3 тысячы. У горадзе зараз узводзяцца тры дамы. Усе іх трэба здаць у эксплюатацыю сёлета, азадзелу на будуючы ўжо ня будзе. Так што незразумела, якімі паказчыкамі адрозьніваюцца гарадзкія ўлады ў 2003 годзе. У той самы час, на чарзе стаіць больш за шэсьць тысяч аршанцаў. 
|  |
|