Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За дзевяць месяцаў у Беларусі скарацілі 21 тысячу работнікаў 11:02, 15/10/2002
У кастрычніку гэтага году 5,3 тысячы чалавек стаіць у сьпісах на магчымае вызваленьне ў сувязі са скарачэньнем штату й ліквідацыяй прадпрыемстваў. Такія сьпісы рэгулярна падаюцца ў дзяржаўную службу па працаўладкаваньні насельніцтва рэспублікі. Аднак гэта зусім не азначае, што на згаданую велічыню аўтаматычна вырасьце колькасьць беспрацоўных. Як правіла, палова тых, хто знаходзіцца ў сьпісе афармляюць пэнсію, або працягваюць працаваць: іх пераразьмяркоўваюць ўнутры прадпрыемства на пасады, якія не падлягаюць скарачэньню. А хтосьці сыходзіць з прадпрыемства датэрмінова, бо мае іншы варыянт працаўладкаваньня. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартамэнце па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, сёлета на 1 кастрычніка вызвалена ў сувязі з рэарганізацыяй каля 21 тысячы чалавек. Гэта ў 2,5 разоў болей, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.