Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі выляцела ў Кітай 11:04, 15/10/2002
Усталяваньню бізнэс-кантактаў і азнаямленьню кітайскіх інвэстараў з пэрспэктыўнымі праектамі супрацоўніцтва прысьвечаны візыт дэлегацыі дзелавых колаў Беларусі ў гэту краіну. Ён арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай (БелГПП) сумесна зь Міністэрствам замежных справаў, а таксама пры судзеяньні амбасадаў дзьвюх краін і працягнецца па 19 кастрычніка. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі й спэцыялісты Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, Менскага завода колавых цягачоў, НВА “Нафтан”, ААТ “Вітарж’е”, ААТ “Забудова”, “Белзьнешэканомбанка” і іншых беларускіх прадпрыемстваў, фірм, арганізацыяў.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў БелГПП, праграмай візыту прадугледжаныя наведваньне Міністэрства замежнага гандлю й эканамічнага супрацоўніцтва КНР, Кітайскага камітэту судзеяньня міжнароднаму гандлю, наведваньне кампаніі па вытворчасьці кампутараў “Лянсан”. Акрамя таго, прадстаўнікі дзелавых колаў нашай краіны будуць удзельнічаць ў кантактна-каапэрацыйнай біржы з кітайскімі прадпрымальнікамі, пабываюць на ўнівэрсальнай выставе-кірмашы “China Expo 2002” у горадзе Гуанчжоў.