Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расходы бюджэту будуць скарочаныя
11:14, 15/10/2002

Рост расходаў на выплату заробкаў, пэнсіяў, стыпендыяў, будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў прывялі да зьмены структуры бюджэту 2002 году. У выніку да канца году немагчыма ў поўным аб’ёме прафінансаваць бюджэтныя ўстановы, выдаткаваць неабходныя сродкі на капітальныя ўкладаньні. Таму расходы рэспубліканскага бюджэту зараз будуць больш жорсткімі з улікам усталяваных прыярытэтаў і сканцэнтраваныя на выкананьні важнейшых дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў. Аб удакладненьні асобных паказчыкаў бюджэту Беларусі на 2002 год, пераразьмеркаваньні артыкулаў яго расходаў ішла размова на паседжаньні Прэздуюму Савету міністраў. Яно адбылося 15 кастрычніка ў Доме ўраду і прайшло пад старшынствам першага віцэ-прэм’ера Сяргея Сідорскага.

Як адзначыў у дакладзе міністар фінансаў Мікалай Корбут, для пераадоленьня дэфіцыту бюджэту можна атрымаць дадаткова даходаў на 245 мільярдаў рублёў. Мяркуецца павялічыць і выдаткі, якія складуць 334 мільярды рублёў. Каб укласьціся ў вызначаную суму, прыдзецца зьменшыць расходы па некаторых артыкулах. Па прапанове Мікалая Корбута, неабходна скарэктаваць у бок зьмяншэньня асыгнаваньня на некаторыя праграмы. Атрыманыя ж дадатковыя даходы будуць накіраваныя на заробак і іншыя трансфэрты насельніцтву, на харчаваньне, камунальныя паслугі, абслугоўваньне дзяржаўнай пазыкі. Усе так званыя абароненыя артыкулы расходаў будуць захаваныя. Так, на заробак і іншыя выплаты будзе накіравана 107,2 мільярды рублёў. Карэктыроўка расходаў адбываецца з-за рэальных магчымасьцяў фінансаваньня, падкрэсьліў Мікалай Корбут. Па прапанове старшыні Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча, дадатковыя грошы можна атрымаць ад замежных і ўнутраных банкаўскіх крэдытаў, тым больш што невысокі узровень дзяржаўнай замежнай пазыкі дазваляе гэта зрабіць.

Падсумоўваючы, Сяргей Сідорскі падкрэсьліў важнасьць фінансаваньня саюзных праграмаў. Павінны быць забясьпечаныя таксама і артыкулы расходаў на навуку, ахову здароўя. Агулам пастаўленая задача выканаць бюджэт у максымальным аб’ёме. Прэзыдуюм Савміну прыняў рашэньне за два дні дапрацаваць удакладненьні к бюджэту, паведамляе БЕЛТА.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: