Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Колькасьць ліцэнзуемых відаў дзейнасьці застанецца ранейшай
11:15, 15/10/2002, «Народная воля»

Напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў А.Лукашэнка абяцаў: колькасьць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасьцi будзе скарочана да 10--12. Сёння ў Беларусi абавязковаму лiцэнзаваньню падлягаюць прыкладна 165 вiдаў дзейнасьцi й паслуг i каля 2000 падвiдаў. Скажыце, цi можа ў такiх умовах разьвiвацца рынак?

Адзiн з бар`ераў, якi стрымлiвае развiцьцё эканомiкi, -- вялiкая колькасьць вiдаў дзейнасьцi, якiя падлягаюць лiцэнзаваньню. Прамыслоўцы й прадпрымальнiкi даўно ставяць пытаньне аб iх скарачэньнi. Так, летась на сваёй нарадзе спэцыялiсты Канфедэрацыi прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў, Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi зазначалi, што з года ў год расьце колькасьць лiцэнзаваньня.

Пералiк вiдаў дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню, быў зацьверджаны пастановай ураду ў 1995 годзе. З таго часу, гаварылася на нарадзе, у яго каля 70 разоў уносiлiся зьмены й дапаўненьнi, што павялiчыла колькасьць такiх вiдаў дзейнасьцi з 77 да 170. А парадак выдачы лiцэнзiяў за гэты час удакладняўся i мяняўся болей за 30 разоў. Усё гэта стварыла складаную працэдуру лiцэнзаваньня, якая адымае шмат сiл, часу i грошай.

Улады не раз абяцалi зьменшыць колькасць лiцэнзаваньня. У сваёй перадвыбарчай праграме Аляксандр Лукашэнка абяцаў: колькасьць лiцэнзуемых вiдаў дзейнасьцi будзе скарочана да 10--12. Аднак добрыя намеры пакуль застаюцца толькi на паперы. Таму прадпрымальнiцкiя структуры ўсё нагадваюць i нагадваюць аб неабходнасьцi павярнуцца тварам да важнай праблемы. На пачатку сёлетняга года на чарговай нарадзе прамыслоўцаў i прадпрымальнiкаў зноў гаварылася аб неабходнасьцi спрасьцiць рэгiстрацыйныя працэдуры, скарацiць сьпiс вiдаў дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню.

Дык чаму ж чыноўнiкi глухiя да патрабаваньняў людзей бiзнэсу? Цiкавую думку тады выказаў прэзiдэнт Беларускага саюза прадпрымальнiкаў Аляксандр Патупа -- павысiць iм зарплату да 300--400 даляраў, бо галодны чыноўнiк i кантралёр проста вымушаны падзарабляць на ўласнай iнтэрпрэтацыi розных пастаноў. Думаецца, у гэтым меркаваньнi i ёсьць адказ на пастаўленае пытаньне. Зыходзячы з яго, яшчэ тады, у студзенi сёлетняга году, мы i выказалi думку аб тым, што скарачэньне лiцэнзаваньня ня хутка будзе, бо чыноўнiкi не дапусьцяць разбурэньня сваiх кармушак. Хоць хто ведае: нашы чыноўнiкi настолькi прывыклi да хабараў, што, здаецца, які заробак iм не ўсталёўвай, ад пабораў яны не адмовяцца.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН, на дапрацоўцы ва ўрадзе знаходзiцца праект дэкрэту Лукашэнкi, якi прадугледжвае зьмяненьне iснуючага парадку лiцэнзаваньня. Пра гэта паведамiў дырэктар дэпартамэнту па прадпрымальнiцтве Мiнiстэрства эканомiкi Аляксандр Лiхачэўскi на нарадзе па пытаньнях разьвiцьця прадпрымальнiцтва. Па яго словах, зьмена парадку лiцэнзаваньня плянуецца праводзiць паэтапна. Прадугледжваецца скарачэньне лiцэнзуемых тавараў i паслуг да 40--44, а з улiкам падвiдаў -- да 500--550. Цяпер у Беларусi, паведамляе БелаПАН, абавязковаму лiцэнзаваньню падлягаюць 165 вiдаў тавараў i паслуг i каля 2000 падвiдаў. Во колькi напладзiлi гэтага лiцэнзаваньня!

Варта зьвярнуць увагу на адну тэзу, выказаную Аляксандрам Лiхачэўскiм. Ён зазначыў, што скарочаныя вiды i падвiды тавараў i паслуг "не застануцца без кантролю -- для iх абавязковае лiцэнзаваньне павiнна быць заменена акрэдытацыяй або атэстацыяй".

Зразумелi? Усё застанецца, па сутнасьцi, як i ёсьць. Толькi будзе называцца па-iншаму -- не лiцэнзаваньнем, а атэстацыяй цi акрэдытацыяй. Вось вам i абяцаньне Аляксандра Лукашэнкi, дадзенае перад выбарамi, скарацiць вiды дзейнасьцi, што падлягаюць лiцэнзаваньню да 10--12. Пакуль не ўдаецца зьменшыць iх нават да 40--44, а з падвiдамi -- да 500--550.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: