Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Затрыманы дырэктар Магілёўскага камбінату будматэрыялаў 11:16, 15/10/2002
У Магілёве супрацоўнікамі праваахоўчых органаў падчас правядзеньня адмысловай аперацыі затрыманы 54-гадовы выконваючы абавязкі дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” (КСМ). Кіраўнік заводу падазраваны ў вымагальніцтве хабару.
Паводле папярэдняй інфармацыі, перадае БелаПАН, в.а.дырэктара Магілёўскага КСМ папрасіў у аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў узнагароду ў суме 800 даляраў ЗША за афармленьне зьдзелкі па продажу экскаватару на ільготных умовах. Прадпрымальнік зьвярнуўся за дапамогай у міліцыю. Кіраўнік камбінату быў затрыманы ў сваім службовым габінэце пасьля атрыманьня хабару ў памеры 500 даляраў ЗША.