Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Праваслаўная царква ўхваляе дыскрымінацыйны закон аб рэлігіі 11:19, 15/10/2002
Беларуская Праваслаўная Царква ўхваліла новы закон “Аб свабодзе вераспавяданьняў і рэлігійных арганізацыях”, прыняты “палатай прадстаўнікоў беларускага “парлямэнту” 27 чэрвеня і “саветам рэспублікі” 2 кастрычніка (46 сэнатараў прагаласавалі “за”, 2 – “супраць”).
Як паведамілі РІА "Новости" ў аўторак у Царкоўна-навуковым цэнтры “Праваслаўная энцыкляпедыя”, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт заявіў аб “выключна станоўчай ацэнцы” Праваслаўнай Царквы новага закону яшчэ на стадыі праекту.
У прэамбуле закону ўтрымліваецца прызнаньне вызначальнай ролі Праваслаўнай Царквы ў гістарычным станаўленьні й разьвіцьці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народа. Паводле словаў мітрапаліта Філарэта, у такой прэамбуле да закона няма “нічога недэмакратычнага” і яна “не супярэчыць асноўным нормам права краін Эўрапейскай садружнасьці”.
Негатыўну рэакцыю на законапарект з боку пратэстанскіх канфесій краны мітрапаліт Філарэт патлумачыў іх “ апасеньнямі за тое, што Беларусь аб’яднаецца з Расеяй і гэты прыклад будзе заразьлівым для іншых былых саюзных рэспублік”.