Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 1516 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прысуд Івашкевічу пакінулі бязь зьменаў
11:20, 15/10/2002

15-га кастрычніка Менскі гарадзкі суд пастанавіў пакінуць у сіле прысуд Першамайскага раённага суду галоўнаму рэдактару газэты "Рабочы" Віктару Івашкевічу. Касацыйную скаргу адваката Тацяны Станкевіч суд адхіліў. Распачаты а 10-й раніцы разгляд скаргі доўжыўся ня больш за паўгадзіны.

На адмену выраку суду першае інстанцыі ні В.Івашкевіч, ні адвакат Т.Станкевіч не разьлічвалі. Адзінае, на што спадзяваўся галоўны рэдактар "Рабочага", - гэта скарачэньне тэрміну абмежаваньня волі паводле Закона аб амністыі. (У аналягічнай справе журналістаў гарадзенскае "Пагоні" менавіта суд вышэйшае інстанцыі абвесьціў пра скарачэньне тэрміну "хіміі" на год кожнаму). У справе В.Івашкевіча судзьдзі вырашылі перакласьці гэтае рашэньне на начальства спэцкамэндатуры, дзе будзе адбываць пакараньне журналіст.

Пасьля суду галоўны рэдактар "Рабочага" пракамэнтаваў Радыё Рацыя судовы вэрдыкт:

- Зразумела, што гэта расправа над журналістам і свабодай слова. Але робіцца гэта ў такой “нястрашнай” форме, -- як яны сказалі: мы ж вам не 5 гадоў далі...Але і 2 гады абмежаваньня волі – таксама не ўхвала. І ўсё гэта – на фоне скарачэньня колькасьці незалежных газэт у сувязі з эканамічным і палітычным ціскам...

Як паведаміла адвакат асуджанага Т.Станкевіч, у іх яшчэ ёсьць магчымасьць абскардзіць прысуд у парадку нагляду:

- Мяркую, што мы пройдзем увесь шэраг скаргаў ва ўсіх інстанцыях. Я ня думаю, што вырак хоць адна інстанцыя зьменіць, але думаю, што гэта трэба – проста каб зрабіць усё магчымае ў гэтай сытуацыі.

Нагадаем, 16-га верасьня суд Першамайскага раёну Менску прыгаварыў галоўнага рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча да 2 гадоў абмежаваньня волі (т.зн. "хіміі"). Судзьдзя У.Кобышаў прызнаў журналіста вінаватым у замаху на зьнявагу й паклёп на прэзыдэнта РБ (ч. 2 арт. 367 і 368 з ужываньнем ч. 1 і 2 арт. 14 Крымінальнага кодэкса). Крымінальная справа была заведзеная пракуратурай Першамайскага раёну Менску ў жніўні 2001 г. па факце публікацыі ў перадвыбарчым нумары газэты артыкула "Вор должен сидеть в тюрьме". Матэрыял распавядаў пра карупцыю ва ўладзе й, паводле меркаваньня пракуратуры, утрымліваў ілжывыя й зьневажальныя для А.Лукашэнкі зьвесткі. Спэцвыпуск ня трапіў да чытача: увесь наклад "Рабочага" быў сканфіскаваны 28-га жніўня 2001 г. у друкарні "Мэджык", якой перад выбарамі кіраваў намесьнік старшыні Дзяржкамдруку Ўладзімер Глушакоў. Спачатку Віктар Івашкевіч праходзіў па справе сведкам. 20 чэрвеня г.г. галоўнаму рэдактару газэты ўручылі пастанову аб прыцягненьні яго да крымінальнай адказнасьці ў якасьці зьвінавачанага. Суд над Віктарам Івашкевічам распачаўся 11 верасьня й быў закрытым.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: