Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Што селяніну багацьце, менчуку – пражытачны мінімум 11:45, 16/10/2002, Союз-инфо
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, самыя высокія сярэднія спажывецкія выдаткі сямей зарэгістраваныя ў Менску – 325 тыс. бел. руб. У іншых буйных гарадох краіны гэты паказчык склаў 240,1 тыс. бел. руб. У невялікіх гарадох раённага значэньня – 209,9 тыс. бел. руб., а ў сельскай мясцовасьці – 159,9 тыс. руб. Такім чынам, сталіца апярэджвае па спажывецкіх расходах глыбінку больш, чым у два разы. У структуры выдаткаў сярэднестатыстычнай сям’і 53,8% складаюць прадукты харчаваньня. Транспарт і сувязь – 9,6%. Адзеньне, абутак і тканіны – 8,4%. Жыльлёва-камунальныя паслугі – 5,9%. Тавары культурна-бытавого прызначэньня і мэбля – 4,4%. А вось выдаткі на культуру, адпачынак і спорт, як і на набыцьцё алкагольных напояў, супадаюць – па 3%.