Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



FM на прывязі
11:30, 16/10/2002, Якаў Стэфановіч, “БДГ”

Вядучая навінаў радыё “Юністар” Жана Радзівонава (Яна Каменская) адхіленая ад этыру. Шэф-рэдактар Алег Лепяшэнкаў атрымаў прыстаўку “экс”.

Інфармацыйныя выпускі радыёстанцыяў, якія працуюць у FM-дыяпазоне, -- прадмет асаблівай увагі спэцыялістаў Міністэрства інфармацыі. У самім міністэрстве штотыднёва праводзяцца нарады кіраўнікоў FM-станцыяў, першая зь якіх адбылася 10 верасьня. Повадам для яе стала тое, што некаторыя радыёстанцыі нібыта няправільна асьвяцілі аб’яднаўчы зьезд Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Гэтая ж падзея справакавала й скандал на радыё “Юністар” . Адзначым, што 51% статутнага капіталу станцыі належыць БДУ, 49% -- нямецкай кампаніі "Arbо Media Net". Зараз пагроза звальненьня навісла над былым шэф-рэдактарам службы навінаў, якая апошнім часам працавала вядучай навінаў, Жанай Радзівонавай (Янай Каменскай), якая адхіленая ад этыру. Шэф-рэдактар Алег Лепяшэнкаў, які зьмяніў Жану, таксама ім ужо не зьяўляецца.
6 верасьня адбыўся аб’яднаўчы зьезд Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, на якім прысутнічаў прэзыдэнт краіны. Спэцыфіка мерапрыемстваў з узелам кіраўніка дзяржавы такая, што журналістам трэба зьвяртаццца па адмысловую акрэдытацыю ў прэсавую службу прэзыдэнта ня менш, чым за суткі да іх правядзеньня. Пазаштатны карэспандэнт “Юністар” Кацярына Харына гэтага ня ведала, і ў залю яе не пусьцілі. У выніку ў этыр прайшло паведамленьне наступнага зьместу: “Са скандалу пачаўся сёньня ў Менску аб’яднаўчы зьезд двух буйных моладзевых арганізацыяў...Адміністрацыя прэзыдэнта анулявала акрэдытацыю прадстаўнікам усіх недзяржаўных СМІ... У афіцыйным звароце аб’яднаўчага саюзу да моладзі Беларусі... было заяўлена, што новая арганізацыя ствараецца на прынцыпах дэмакратыі, інфармацыя аб дзейнасьці арганізацыі зьяўляецца даступнай для... шырокай грамадзкасьці”. А ўжо праз гадзіну гэтая навіна стаяла на сайце грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97. У вячэрнем выпуску навінаў Алег Ляпешэнкаў яшчэ і разьвіў гэтую тэму.
Паводле нашай інфармацыі, пасьля нарады ў Мінінфармацыі 10 верасьня на станцыі быў узмоцнены кантроль за зьместам выпускаў навінаў. А 30 верасьня пасьля вяртаньня з адпачынку, Жана Радзівонава даведалася, што адхіленая ад этыру. Дарэчы, Ж.Радзівонава – адна з найбольш дасьведчаных беларускіх FM-журналістаў, якая працавала на радыё “Бі-Эй”, “Альфа-Радыё”, на беларускамоўным “Радыё 101,2”.
Генэральны дырэктар радыё “Юністар” Любоў Ісачкіна пракамэнтавала сытуацыю так: “Мы ня можам займацца тым, на што не атрымалі згоды ні ад нямецкага, ні ад беларускага заснавальніка, адным словам, - палітыкай. Наша станцыя – інфармацыйна-забаўляльная. А Жана выдала ў этыр неправераную інфармацыю, якую яна ўзяла ад пазаштатнага аўтара. А паколькі інфармацыя была прысьвечаная важнай грамадзка-палітычнай падзеі, дый акрамя таго яшчэ памножаная Хартыяй’97, то, натуральна, прыцягнула ўвагу”.
Сапраўды, акрэдытацыя, выдадзеная прадстаўніку інфармацыйнай службы радыё “Юністар” , нікім не адмянялася. Але правілы акрэдытацыі на мерапрыемствы з удзелам прэзыдэнта павінен быў патлумачыць маладому карэспандэнту шэф-рэдактар службы навінаў А.Лепяшэнкаў, і фармальна, Радзівонава ні ў чым не вінаватая. У гендырэктара радыё “Юністар”, зрэшты, іншая думка.
У гэтай неадназначнай сытуацыі мы папрасілі міністра інфармацыі Міхаіла ПАДГАЙНАГА распавесьці, чым абумоўленая неабходнасьць правядзеньня рэгулярных нарад з удзелам кіраўнікоў FM-станцый:
--Сапраўды, вось ужо больш за месяц я зьбіраю дырэктараў сталічных FM-станцый. Я ўвожу іх у курс справы, распавядаю пра тое, што абываецца ў краіне, на што трэба зьвярнуць увагу. Калі мне штосьці не падабаецца ў інфармацыйных выпусках, я пра гэта таксама кажу. Я не надаю гэтаму палітычнага значэньня, у той самы час падкрэсьліваю, што кіраўнікі павінны быць вельмі ўважлівымі да таго, што кажуць у інфармацыйных выпусках. Трэба проста карэктна выкладаць інфармацыю, бо з кожным днём FM-станцыі становяцца ўсё больш папулярнымі, гучаць ва ўсіх аўтамабілях. Між іншым, дырэктары радыёстанцыяў самі скардзіліся мне, шо ў іх ёсьць праблемы з атрыманьнем патрэбнай інфармацыі. Гэтыя праблемы мы таксама вырашаем на нарадах. Зараз інфармацыйная стужка БелТА ёсьць ва ўсіх. Што да навінаў БелаПАН і Інтэрфаксу, то ніхто не забараняў радыёстанцыям карыстацца навінамі гэтых агенцтваў. Але ня трэба забываць, што спэцыфіка ўсіх нашых FM-станцыяў - музычна-забаўляльная. І ня мае значэньня, што нейкія станцыі дзяржаўныя, а нейкія - не. Яны ж усё працуюць у дзяржаве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: