|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
"Кальчугі" прывялі беларусаў у Багдад? 11:27, 16/10/2002, RR Скандал распачаўся пасьля таго, як вядомы супрацоўнік службы аховы ўкраінскага прэзыдэнта Мельнічэнка абнародваў аўдыёзапісы зь якіх вынікала, што прэзыдэнт Кучма санкцыяваў продаж установак "Кальчуга" ў Ірак. ("Кальчугі" здольныя зьбіваць амэрыканскія й брытанскія самалёты-невідзімкі, што інспэктуюць паветраную прастору Іраку.) Рэакцыяй ЗША стала прыпыненьне выдачы Ўкраіне чарговага траншу памерам 40 млн даляраў. На гэтым тыдні ў Кіеў прыбылі амэрыканскія інспэктары, якія павінны высьветліць усе акалічнасьці справы. Прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў заяўляюць, што Іраку "Кальчугі" не прадавалі й гатовыя паказаць амэрыканцам свае ўстаноўкі. Дэпутат украінскага парлямэнту Юлія Цімашэнка заяўляе, што ўкраінскія вайскоўцы падрыхтаваліся да візыту амэрыканцаў надзвычай арыгінальным чынам - яны папрасілі ў Беларусі "кальчугі", каб паказаць іх інспэктарам. Апэрацыя па перавозцы "Кальчугаў" зь Беларусі ва Ўкраіну была зробленая, паводле Цімашэнкі, на мінулым тыдні. Беларускія афіцыйныя органы, як і варта было чакаць, усё абвяргаюць. У прэсавай слубе Міністэрства абароны беларусі Рацыі паведамілі, што "Кальчугі" - даволі скаладаная тэхніка. І дэмантаваць, а тым больш перакінуць іх на Ўкраіну за тыдзень фізычна немагчыма. Практычна усе беларускія афіцыйныя органы абвяргаюць факт транспартаваньня беларскіх "Кальчугаў" ва Ўкраіну. Разам з тым стала вядома, што ў самы пік скандалу ў Ірак скіравалася прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Гэты візыт супаў па часе з прыбыцьцём амэрыканскіх інспэктараў ва Ўкраіну. Паводле паведамленьня беларускага МЗС, прадстаўнікі Беларусі будуць сачыць за ходам рэфэрэндуму, на якім разглядаецца пытаньне даверу Садаму Хусэйну. У склад беларускай дэлегацыі, якая вылецела 14 кастрычніка, ўвайшлі намесьнік шэфа прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалай Іванчанка, старшыня Таварыства беларуска-ірацкага сяброўства Віктар Шаўцоў і загадчык аддзелу Ўправы Азіі ды Афрыкі МЗС Беларусі Андрэй Дашуцін. Каб ні ў кога не выклікала сумневу тое, што беларуская дэлегацыя сапраўды паехала пераймаць досьвед правядзеньня рэфэрэндумаў, у склад дэлегацыі ўлучылі намесьніка кіраўніка міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргея Касьцяна. Разам з тым вядома, што беларускую дэлегацыю прыме міністар фінансаў Іраку Хікмат Аль-Азаві, а таксама міністар прамысловасьці. Застаецца здагадвацца, якім на парадку дня будзе стаяць пытаньне пра "Кальчугі".
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|