Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь: нападкі на СМІ ў 2001 годзе
11:26, 16/10/2002, Камітэт па абароне правоў журналістаў

Аляксандар Лукашэнка працягваў свае напады на незалежную й апазыцыйную прэсу ў 2001 годзе. Яму ўдалося ўтрымаць ўладу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня, нягледзячы на абвінавачваньні ў парушэнні правоў чалавека і фальшаваньне вынікаў галасаваньня. Цягам году незалежныя выданьні зьведалі на сабе ціск зьверху, жорсткую цэнзуру, усялякага кшталту уціскі і закрыцьці з-за крытыкі дзейснага рэжыму. Мала што зварухнулася зь мёртвай кропкі у гучнай справе аб зьнікненьні апэратара Зьмітра Завадзкага (Dmitry Zavadsky), а ў канцы году былі прапанаваныя “рэформы” заканадаўства, якія ня могуць не выклікаць занепакой.

Выпадкі парушэньня свабоды прэсы сталі больш частымі за месяц да верасьнёўскага галасаваньня. 17 жніўня паліцыя Дзяржаўнага Камітэту па раскрыцьці фінансавых злачынстваў канфіскавала 400.000 копій прысьвечанага выбарам выпуску незалежнага пэрыядычнага выданьня “Наша Свабода”, у якім падтрымлівалася кандыдатура Ўладзімера Ганчарыка ад апазыцыі і прадказвалася параза А.Лукашэнкі.
Пакуль урад напярэдадні галасаваньня санкцыянаваў пазаплянавыя падаткавыя праверкі ў выдавецтвах некаторых апазцыйных газэт, самы значны ўдар па прагрэсіўнай прэсе прыпаў на 22 жніўня, калі Дзяржаўны Камітэт па расьсьледаваньні фінансавых злачынстваў канфіскаваў усё абсталяваньне й замарозіў банкаўскія рахункі выдавецкага дому “Мэджык”, які публікаваў большасьць незалежных менскіх газэт. У размове з КАЖ выканаўчы дырэктар “Мэджык” Сьцяпан Жырнасьцёк паведаміў, што ўлады апячаталі абсталяваньне “Мэджык” і тым самым прыпынілі публікацыю дзясяткаў незалежных газэтных выданьняў.
Уладальнік “Мэджык” Юры Будзько паведаміў у інтэрвію “Радыё Свабода”, што прадстаўнікі камітэту апраўдывалі свае дзеяньні і спасылаліся на рашэньне суда, якое Будзько з посьпехам апратэставаў ў 2000 годзе.
Згодна паведамленьню мясцовых й міжнародных крыніц, праз пяць дзён выдавецкі дом аднавіў працу пасьля таго, як Будзько пагадзіўся прызначыць намесьнка кіраўніка дзяржаўнага камітэту па прэсе Ўладзімера Глушакова выконваючым абавязкі дырэктара “Мэджык” на ўвесь час правядзеньня расьсьледаваньня. Працуючы ў “Мэджык”, Глушакоў выступаў цэнзарам у незалежных выданьнях “Рабочы”, “Прадпрымальніцкая газэта” і “Народная воля”, якія, нібыта, зняважылі імя й рэпутацыю А.Лукашэнкі. Як паведамілі КАЖ мясцовыя крыніцы, на трэці дзень пасьля сканчэньня выбараў Глушакоў перастаў працаваць у “Мэджык”.
Падчас выбараў беларускія ўлады адмовілі ва ўезьдзе ў краіну некалькім міжнароным назіральнікам, уключна з кансультантам КАЖ, які павінен быў сачыць за захаваньнем правоў медыя структур у рэспубліцы Беларусь да верасьнёўскага галасаваньня.
Тым часам, расьсьледаваньне прычын зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага, якое адбылося 7 ліпеня 2000 году, практычна не зварухнулася. Зьнікненьне Завадзкага стала шокам для беларускага грамадзтва й стала змрочным нагадваньнем таго, якой рызыцы для жыцьця падвяргаюцца журналісты ў Рэспубліцы Беларусь.
З дакладных крыніц стала вядома, што ў зьнікнені замешаныя высокапастаўленыя чыноўнікі зь беларускага ўраду. У чэрвені ўдзельнік расьсьледаваньня справы Завадзкага Зьміцер Петрушкевіч і былы работнік пракуратуры Алег Случак атрымалі палітычны прытулак у ЗША, дзе заявілі, што Завадзкі быў забіты створаным высокімі ўрадавымі чыноўнікамі “батальёнам сьвмерці”, які быў прызваны ліквідаваць палітычных апанентаў А.Лукашэнкі.
За гэты год КАЖ выдаў шэраг зваротаў, якія заклікалі правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне й прыцягнуць віноўнікаў злачынства да адказнасьці. Аднак, прйшло ўжо паўтара года з часу зьнікненьня журналіста, а ягоны лёс па-ранейшаму застаецца невядомым.
Расьсьледаваньне выявіла чатырох падазраваных – гэта Валеры Ігнатовіч, Максім Малік, Аляксей Гуз і Сяргей Савушкін – вядомыя як “група Ігнатовіча”. Чыноўнікі сьцьвярджаюць, што Ігнатовіч, які раней служыў у элітным падразьдзеле спэцназу “Алмаз”, сябра ультранацыяналістычнай арганізацыі “Русское Национальное Единство”, быў кіраўніком банды, якая і выкрала журналіста.
І хаця беларускія ўлады не знайшлі цела Завадзкага і ня вызначылі больш-менш праўдападобную вэрсію матыву злачынства, у траўні яны абвінавацілі ў выкраданьні журналіста групу Ігнатовіча. Згодна афіцыйнай вэрсіі здарэньня, выкраданьне было помстай за тое, што Завадзкі здымаў беларускіх наёмнкаў (уключна Ігнатовча), якія змагаліся на баку чачэнскіх сэпаратыстаў.
Мясцовыя й міжнародныя крыніцы паведамляюць, што 24 кастрычніка менскі рэгіянальны суд пачаў судовы працэс па справе групы Ігнатовіча. Нягледзячы на тое, што жонка Завадзкага разам зь мясцовымі грамадзкімі арганізацыямі й актывістамі ад апазыцыі патрабавалі адкрытага працэсу, ён усё яшчэ застаецца закрытым для грамадзкасьці. Судовае разьбіральніцтва цягнулася ажно да 2002 году, і ў студзені міністар унутраных справаў Навумаў заявіў, што незалежна ад рашэньня суда, расьсьледаваньне зьнікненьня Завадзкага будзе працягвацца.
Папраўкі, унесеныя ў закон у сродках масавай інфармацыі ад 1995 году й прызначаныя для разгляду ў Нацыянальным сходзе ў 2002 годзе, яшчэ больш абмяжуюць свабоду незалежнай прэсы ў Беларусі. І хаця праект закону робіць больш простымі працэдуры рэгістрацыі і абавязвае ўрад пісьмова папярэджваць выданьні аб закрыцьці за якія-небудзь правапарушэньні, у ім таксама ўтрымліваецца мноства цьмяных фармулёвак, якія могуць трактавацца па-рознаму і выкарыстоўвацца для абмежаваньня незалежнасьці прэсы.
Дадзены законапраект забараняе нават простае згадваньне незарэгістраваных палітычных партыяў ці грамадзкіх арганізацыяў, накладае забарону на атрыманьне субсідыяў ад замежных ці ананімных спонсараў, уводзіць новыя правілы, якія дазваляюць ажыцьцяўляць цэнзуру друкаваных выданьняў, наклад якіх не пераўзыходзіць 500 асобнікаў.
Закон дазваляе Міністэрству Інфармацыі ануляваць ліцэнзію медыя кампаніі без санкцыяў суда. Калі праект закону будзе зацьверджаны, ён стане толькі дапаўненьнем да багатага арсеналу тактык застрашэньня й абмежаваньня свабоды прэсы, якія выкарыстоўваюцца рэжымам Лукашэнкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: