Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У берасьцейскіх шпіталях эканомяць на койка-месцах
16:33, 16/10/2002

Шпіталі Берасьцейскай вобласьці рэарганізуюцца ў доктарскія амбуляторыі, дзённыя стацыянары, колькасьць койка-месцаў “для ляжачых” у цэнтральных раённых шпіталях можна сьмела скарачаць. Да такога рашэньня прыйшлі ва ўпраўленьні аховы здароўя Берасьцейскай вобласьці пасля аналізу сытуацыі ў шпіталях.

Кантроль за выкарыстаньнем коечнага фонду даў магчымасьць зьнізіць працягласьць шпіталізацыі. За 8 месяцаў гэтага году хворыя правялі ў стацыянары 12,8 дзён, у той час як за адпаведны пэрыяд 2001 году – 13,6 дзён. У 2002 годзе ў мэдычных установах вобласьці за кошт аптымізацыі выкарыстаньня койка-месцаў было сэканомлена 85 мільёнаў рублёў.
Аднак, адзначае “БДГ”, рашэньне мэдычнага кіраўніцтва вобласьці аб скарачэньні койка-месцаў і нават закрыцьці аддзяленьняў у шпіталях прымаецца на фоне пагаршэньня сытуацыі са здароўем насельніцтва. Застаецца складанай дэмаграфічная сытуацыя: нараджальнасьць падае, а сьмяротнасьць расьце. Асноўнымі прычынамі сьмяротнасьці зьяўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, новаўтварэньні, няшчасныя выпадкі, траўмы і атручваньні. Некалькі зьнізілася ў 2002 годзе толькі сьмяротнасьць сярод дзяцей. У 2002 годзе ў Берасьцейскай вобласьці адзначаецца павелічэньне колькасьці ВІЧ-інфіцыраванных: за 9 месяцаў зарэгістравана 50 чалавек. У той час як летась за гэты ж пэрыяд – 16 чалавек.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: