Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомлі вырасла запазычанасьць па заробку 16:39, 16/10/2002
Сума запазычанасьці па заробках за верасень у Гомельскай вобласьці павялічылася на 2,8 мільярды рублёў. Паводле дадзеных абласнога ўпраўлення статыстыкі, на пачатак кастрычніка цалкам ці часткова не атрымалі заробак у агульнай суме Byb 19,3 млрд. 113 тысяч работнікаў вобласьці. Зь некаторымі зь іх не разьлічыліся нават за красавік, травень і чэрвень.
Як паведамляе БелаПАН, найбольшая колькасьць тых, чыя праца не аплочваецца своечасова, працуе ў сельскай гаспадарцы – 63,6 тысячы чалавек, а таксама на прадпрыемствах прамысловасьці – 34,1 тысячы. Асноўная прычына нявыплаты заробку – цяжкі эканамічны стан гаспадарак і прадпрыемстваў: адсутнасьць сродкаў і вялікая дэбіторская запазычанасьць.