Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 1617 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Паважаныя наведвальнікі!
13:13, 16/10/2002


 ПАЛIТЫКА 

“Дырэктарскі хап” і яго падаплёка
16:50, 16/10/2002, “Голас Амэрыкі”

Канец верасьня быў адметны для рэспублікі двума падзеямі. Больш дакладна, самі падзеі аказаліся больш-менш у рэчышчы прадказальнай палітыкі ўраду Аляксандра Лукашэнкі. А вось значэньне наступстваў гэтых падзеяў у найноўшай гісторыі Беларусі яшчэ, бадай, варта будзе ацаніць. Між іншым, і самі наступствы яшчэ толькі набліжаюцца.

У Менск прыбыла ваенная дэлегацыя Вьетнаму
16:47, 16/10/2002

Доўгатэрміновую праграму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларусяй і Вьетнамам, а таксама пытаньні рэалізацыі пагадненьня паміж урадамі дзьвюх краін аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве плянуецца абмеркаваць падчас візыту дэлегацыі міністэрства абароны Вьетнаму, якая прыбыла ў Менск у сераду.

Арыштавалі чарговага дырэктара
16:45, 16/10/2002

Па падазрэньні ў атрыманьні хабару затрыманы дырэктар аднаго зь менскіх дзяржаўных будаўніча-мантажных прадпрыемстваў. Як паведамілі «Советской Белоруссии» ў прэсавым цэнтры ГУУС Менгарвыканкаму, чыноўніка затрымалі ў момант перадачы яму 240 даляраў ад мэнэджэра адной з камэрцыйных фірм. У абмен на грошы плянавалася заключыць дамову на пастаўку драўніны на ільготных умовах.

Ці туды павярнулі МТЗ?
16:43, 16/10/2002, “Народная воля”

Трактар “Беларус” перастае быць выключна беларускім брэндам. Паводле інфармацыі з МТЗ, у Татарстане вядуцца перамовы аб арганізацыі зборкі менскіх трактароў на Елабугзкім аўтамабільным заводзе. Гэта ня першы выпадак, калі Менскі трактарны завод настойліва спрабуе вынесьці зборачныя вытворчасьці за межы краіны.

У Гомлі вырасла запазычанасьць па заробку
16:39, 16/10/2002

Сума запазычанасьці па заробках за верасень у Гомельскай вобласьці павялічылася на 2,8 мільярды рублёў. Паводле дадзеных абласнога ўпраўлення статыстыкі, на пачатак кастрычніка цалкам ці часткова не атрымалі заробак у агульнай суме Byb 19,3 млрд. 113 тысяч работнікаў вобласьці. Зь некаторымі зь іх не разьлічыліся нават за красавік, травень і чэрвень.

Рабочыя абараняюць свайго дырэктара
16:37, 16/10/2002

15 кастрычніка больш за дзесятак прадстаўнікоў працоўнага калектыву гэтага прадпрыемства, дзе працуе каля 250 чалавек, прыйшлі пасьля працоўнга дня да будынка Магілёўскага аблвыканкаму. Яны мелі намер прасіць кіраўніцтва вобласьці вярнуць дырэктара прадпрыемства Ўладзімера Шэлектара, звольненага ў сярэдзіне верасьня гэтага году, і абараніць іх ад дзеяньняў зьнешняга ўпраўляючага па справах банкруцтва й санкцый.

Бярэзаўскі камбінат сілікатных вырабаў амаль спыніў вытворчасьць
16:34, 16/10/2002

Адзінае ў Берасьцейскай вобласьці прадпрыемства па вытворчасьці газасілікатных блёкаў і вапны – ААТ “Бярэзаўскі камбінат сілікатных вырабаў” – мае запазычанасьць па крэдытах каля Byb 3,5 млрд.

У берасьцейскіх шпіталях эканомяць на койка-месцах
16:33, 16/10/2002

Шпіталі Берасьцейскай вобласьці рэарганізуюцца ў доктарскія амбуляторыі, дзённыя стацыянары, колькасьць койка-месцаў “для ляжачых” у цэнтральных раённых шпіталях можна сьмела скарачаць. Да такога рашэньня прыйшлі ва ўпраўленьні аховы здароўя Берасьцейскай вобласьці пасля аналізу сытуацыі ў шпіталях.

Бунт падаўлены, віноўныя – тым больш
11:51, 16/10/2002, БДГ

У Першамайскім судзе Віцебску завяршыўся судовы працэс над непаўнагадовымі пачынальнікамі бунту ў віцебскай калёніі (ВК-1). Нягледзячы на аптымістычныя прагнозы вынікаў разьбіральніцтва і сэрыю гучных прызнаньняў малагадовых вязьняў, якія абвінавачвалі адміністрацыю калёніі ў празьмернай жорсткасьці адносна выхаванцаў ВК-1, вынесены для сямёх зачыншчыкаў бунта прысуд аказаўся вельмі жорсткім. Насуперак чаканьням абароны суд стаў на бок праваахоўчых органаў і прызнаў бунтарскую сямёрку віноўнай у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі, а таксама ў захопе дзяржаўнага будынку й закладнікаў.

Пэнсія Шушкевіча ў 362,5 разоў меншая за пэнсію Гарбачова
11:49, 16/10/2002, НТВ

У аўторак былы сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымаў зь Менскага гарадзкога суда адказ на сваю скаргу адносна нізкай пэнсіі. Суд пастанавіў, што пэнсія Шушкевіча, эквівалентная аднаму даляру і 57-мі цэнтам, адпавядае беларускаму заканадаўству. Амаль такая маленькая пэнсія некаторы час была ў былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова – з-за інфляцыі яна раўнялася чатыром далярам. Сытуацыю, праўда, хутка выправілі, і зараз Гарбачоў атрымоўвае 40 мінімальных акладаў (сёньня гэта каля 580-ці даляраў).

Каго адцягнуць ад цыгарэт, імпартэраў не запытаюць
11:46, 16/10/2002, Марына Гуляева, “Белорусская газета”

На гэтым тыдні павінен адбыцца тэндэр на пастаўку тытунёвых вырабаў у 2003 годзе. Паводле інфармацыі Міністэрства гандлю, заяўкі на ўдзел падалі 7 кампаніяў. Стан асноўных апэратараў тытунёвага рынку перад тэндэрам нагадвае стан чалавека, які паліць ужо доўгі час, і які амаль зьмірыўся з думкай, што яму давядзецца кінуць паліць, і запальвае апошнюю цыгарэту. Як прагназуюць экспэрты, па выніках тэндэру рынак чакаюць чарговыя хваляваньні.

Што селяніну багацьце, менчуку – пражытачны мінімум
11:45, 16/10/2002, Союз-инфо

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, самыя высокія сярэднія спажывецкія выдаткі сямей зарэгістраваныя ў Менску – 325 тыс. бел. руб. У іншых буйных гарадох краіны гэты паказчык склаў 240,1 тыс. бел. руб. У невялікіх гарадох раённага значэньня – 209,9 тыс. бел. руб., а ў сельскай мясцовасьці – 159,9 тыс. руб. Такім чынам, сталіца апярэджвае па спажывецкіх расходах глыбінку больш, чым у два разы. У структуры выдаткаў сярэднестатыстычнай сям’і 53,8% складаюць прадукты харчаваньня. Транспарт і сувязь – 9,6%. Адзеньне, абутак і тканіны – 8,4%. Жыльлёва-камунальныя паслугі – 5,9%. Тавары культурна-бытавого прызначэньня і мэбля – 4,4%. А вось выдаткі на культуру, адпачынак і спорт, як і на набыцьцё алкагольных напояў, супадаюць – па 3%.

FM на прывязі
11:30, 16/10/2002, Якаў Стэфановіч, “БДГ”

Вядучая навінаў радыё “Юністар” Жана Радзівонава (Яна Каменская) адхіленая ад этыру. Шэф-рэдактар Алег Лепяшэнкаў атрымаў прыстаўку “экс”.

11 000 службовых асоб трапілі пад артыкул
11:28, 16/10/2002

На прадпрыемствах АПК за 9 месяцаў гэтага году быў выяўлены ўрон ад недахопаў і крадзяжоў, незаконных выдаткаў грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў у суме 5 мільярдаў рублёў. Паводле матэрыялаў рэвізіяў да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасьці прыцягнута 11 тысяч службовых асоб, а 97 спэцыялістаў вызваленыя ад займаемай пасады. Да крымінальнай адказнасьці за такія злачынствы прыцягнута 778 асоб. Гэтыя лічбы, як паведамляе БЕЛТА, прагучалі на паседжаньні калегіі Мінсельгасхарчу, дзе разглядаліся праблемы захаванасьці дзяржаўнай уласнасьці.

"Кальчугі" прывялі беларусаў у Багдад?
11:27, 16/10/2002, RR

Беларуская дэлегацыя прыехала ў Ірак у той самы момант, калі амэрыканскія інспэктары прыбылі ў Кіеў, каб расьсьледаваць справу продажу Ўкраінаю ракетнай устаноўкі "Кальчуга" ў Ірак. Нагадаю, на мінулым тыдні дэпутат Рады Ўкраіны Юлія Цімашэнка заявіла, што напярэдадні прыбыцьця амэрыканскіх інспэктараў ва Ўкраіну Беларусь перакінула "Кальчугі" ва Ўкраіну. Афіцыйны Менск гэта катэгарычны абвяргае.

Беларусь: нападкі на СМІ ў 2001 годзе
11:26, 16/10/2002, Камітэт па абароне правоў журналістаў

Аляксандар Лукашэнка працягваў свае напады на незалежную й апазыцыйную прэсу ў 2001 годзе. Яму ўдалося ўтрымаць ўладу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня, нягледзячы на абвінавачваньні ў парушэнні правоў чалавека і фальшаваньне вынікаў галасаваньня. Цягам году незалежныя выданьні зьведалі на сабе ціск зьверху, жорсткую цэнзуру, усялякага кшталту уціскі і закрыцьці з-за крытыкі дзейснага рэжыму. Мала што зварухнулася зь мёртвай кропкі у гучнай справе аб зьнікненьні апэратара Зьмітра Завадзкага (Dmitry Zavadsky), а ў канцы году былі прапанаваныя “рэформы” заканадаўства, якія ня могуць не выклікаць занепакой.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: