Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сераду вечарам высокапастаўлены супрацоўнік адміністрацыі ЗША аб’явіў, што Паўночная Карэя прызнала наяўнасьць у сябе сакрэтнай праграмы вытворчасьці ядзернай зброі, паведамляе Associated Press. Таксама прагучала, што Кім Чэн Ір у аднабаковым парадку выходзіць з падпісанага з адміністрацыяй Клінтана пагадненьня аб спыненьні вытворчасьці ядзернай зброі.
Учора ў Менск з візытам прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Сацыялістычнай рэспублікі Вьетнам на чале з начальнікам СПА і ВПС Нацыянальнай арміі генэрал-маёрам Нгуен ван Тханам. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, падчас візыту мяркуецца абмеркаваць пэрспэктывы ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх краін.
З 10 па 16 лістапада сябра аргкамітэту Хартыі’97 Людміла Гразнова знаходзілася ў Швэцыі па запрашэньню Jarl Hjalmarson Foundation – Фонду Кансэрватыўнай партыі Швэцыі. На сэмінары “Жаночай акадэміі”, наладжаным фондам, дзе ўдзел прымалі прадстаўніцы правых партыяў і дэмакратычных арганізацыяў нардычных і балцкіх краін, Людміла Гразнова выступіла з дакладам аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Падчас працы Акадэміі прайшлі канструктыўныя сустрэчы са старшынём фонду Маргарэт фон Углас і дэпутатамі швэдзкага парлямэнту Эвай Бьёрлінг і Геранам Ліндбландам. Акрамя гэтага адбыліся сустрэчы з журналістамі асноўных швэдзкіх газэт.
У сувязі з гэтым прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясьніковіч лічыць, што “кампэнсацыйныя меры за “уцечку мазгоў” зь Беларусі могуць стаць тэмай абмеркаваньня ў эўрапейскіх ці міжнародных арганізацыях”. Пра гэта ён заявіў 16 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай візыту ў НАН Беларусі дэлегацыі Акадэміі навук Баўгарыі, перадае БелаПАН.
Пракуратура Рэспублікі Беларусь завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна двух службовых асоб Фонду прэзыдэнцкіх праграм, якія абвінавачваюцца ў злоўжываньні службовым становішчам, што пацягнула за сабой нанясеньне ўрону ў асабліва буйным памеры.
Сьледчым аддзелам Упраўлення дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю РБ па Менскай вобласьці і г.Менску распачатая крымінальная справа адносна намесьніка начальніка аддзелу крэдытаваньня фізычных асоб і намесьніка сэктарам бясьпекі філіі №510 АСБ “Беларусбанк”. Ім інкрымінуецца нанясеньне банку ўрону ў памеры больш за 178 тыс.даляраў.
Сталы прадстаўнік Беларусі ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Сяргей Лінг вызвалены ад пасады па ўласнай просьбе. Пра гэта, адказваючы на пытаньні журналістаў у чацьвер на брыфінгу ў МЗС, заявіў “Медиафакту” прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка. Паводле словаў Латушкі, просьба Лінга выклікана станам здароўя ягонай жонкі. Экс-постстаршыня на дадзены момант ужо знаходзіцца ў Беларусі, адзначыў ён.
15 кастрычніка, як паведамляе ІА “Экопресс”, уступіў у сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі №495 ад 30 верасьня 2002 году, які зацьвердзіў новыя правілы (у выглядзе адмысловага палажэньня) вызначэньня памераў арэнднай платы за грамадзкія, адміністратыўныя і пераабсталяваныя вытворчыя будынкі, збудаваньні й памяшканьні, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасьці. У гэтым дакумэнце таксама пардугледжаныя ўмовы вызваленьня ад арэнднай платы й перадачы памяшканьня ў бязвыплатнае карыстаньне.
Расейскі фонд федэральнай маёмасьці плянуе аб’явіць аукцыён па продажу 75%-га пакету акцыяў “Славнефти” ў сярэдзіне лістапада. Пра гэта паведаміў старшыня РФФІ Ўладзімер Малін. Паводле ягоных словаў, прыкладна праз 2 тыдня завяршыцца перадпродажная ацэнка пакету акцыяў “Славнефти”. Ацэнку праводзіць “Росэкспертиза” і "Salomon Brothers".
Хутка беспрацоўных могуць перастаць накіроўваць на сэзонныя работы ў калгасы і саўгасы. Па крайняй меры, такія чуткі гуляюць па калідорах службаў па працаўладкаваньню. Справа ў тым, што дзяржава зьбіраецца адмовіцца спансаваць аўтобусную дастаўку таннай працоўнай сілы на калгасныя і саўгасныя палеткі. Занадта дорага гэта абыходзіцца. Тэрмінамі магчымага ўвядзеньня новага становішча называюць наступны год.
Сёлета многія рызыкуюць застацца без агародніны. Мала таго, што год для капусты й морквы выдаўся неўраджайным, так яшчэ і надвор’е ўнесла свае карэктывы ў іх уборку. Пад сьнегам у аўторак апынулася каля паловы ўраджаю. Калі апраўдаюцца прагнозы сыноптыкаў аб 6-градусных маразах у канцы тыдня, то агародніна на палетках можа проста загінуць.
Запазычанасьць бабруйскіх прадпрыемстваў у кансалідаваны бюджэт гораду склала 10,6 мільярдаў беларускіх рублёў. Толькі за верасень пазыкі мясцовых суб’ектаў гаспадараньня павялічыліся на 1 мільярд 800 мільёнаў рублёў. Сярод неплацельшчыкаў лідзіруе РУП БШК “Белшына”, заводы трактарных дэталяў і агрэгатаў “Бабруйскаграмаш”, акцыянэрнае таварыства “ФанДОК”. Вялікая запазычанасьць і па заробку. Так, за жнівень яна складае больш за мільярд рублёў. Між тым, паведамляе «БДГ», некаторыя прадпрыемствы не разьлічыліся са сваімі работнікамі яшчэ і за ліпень.
У Менску паглыбляецца крызыс у адносінах паміж місіяй АБСЭ ў Беларусі і кіраўніцтвам краіны. Улады лічаць, што дыпляматы з гэтай арганізацыі падтрымліваюць апазыцыю. Апошнім годам усе замежнікі, якія працавалі ў місіі, за выключэньнем Аліны Жасан, пакінулі Беларусь, бо ім адмовілі ў падаўжэньні віз і акрэдытацыяў. Тэрмін акрэдытацыі Аліны Жасан, якая цяпер выконвае функцыі кіраўніка місіі, сыходзіць 29 кастрычніка. У канцы верасьня беларускі МЗС заявіў, што пачне з АБСЭ перамовы аб гэтым. Іх павінен быў прымаць кіраўнік сталага камітэту АБСЭ, прадстаўнік Партугаліі Сэяш Кошта. Учора ён паведаміў карэспандэнту газэты “Время новостей”, што перамовы так і не пачаліся.
Эўразьвяз у чарговы раз раскрытыкаваў кіраўніцтва Беларусі “за пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека”. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", у сераду з адмысловай заявай на гэтую тэму выступіла Данія, якая зараз выконвае функцыі старшыні ў ЭЗ. У заяве ўтрымліваецца заклік да Аляксандра Лукашэнкі “выконваць свае міжнародныя абавязацельствы па захаваньні сабоды прэсы й свабоды слова”.
Урадавая дэлегацыя зь Беларусі на чале з намеснікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалаем Іванчанкам 14–16 кастрычніка знаходзіцца ў Іраку. Як паведамляе ірацкае інфармацыйнае агенцтва ІНА, у багдадзкім міжнародным аэрапорце “Садам” беларускую дэлегацыю сустракалі міністар фінансаў Хікмат аль Азаві і міністар вайсковай прамысловасьці Іраку Абд аль Хувэйш. Апошні ў гэтым месяцы сам пабываў у Беларусі з тыднёвым візытам.
16 кастрычніка “палата прадстаўнікоў” падтрымала запыт дэпутата Валеры Фралова на імя генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана аб ходзе расьсьледаваньня шэрагу “гучных” крымінальных спраў. За гэтае рашэньне прагаласавала 56 “парлямэнтараў”.
Аляксандар Лукашэнка 16 кастрычніка падпісаў указ аб вызваленьні Сяргея Лінга ад пасады Сталага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. На гэтай пасадзе Лінг знаходзіўся са жніўня 2000 году. Да гэтага ён займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі, якую атрымаў 18 лістапада 1996 году, пасьля адстаўкі Міхаіла Чыгіра.
Шматлікія выпадкі крадзяжу на прадпрыемствах агракомплексу выявілі рэвізоры ведамственнага кантролю Мінсельгасхарчу. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА ягоны начальнік Леанід Куніцкі, за дзевяць месяцаў гэтага году выяўлены ўрон ад недахопаў і крадзяжоў, незаконных выдаткаў грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасьцяў у суме 5 мільярдаў рублёў.
У Беларусі прырост спажывецкіх коштаў за верасень склаў 1,2% супраць 1,1% у жніўні, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі й аналізу рэспублікі. За дзевяць месяцаў спажывецкія кошты павялічыліся на 24,4%. Прагноз ураду прадугледжвае, што прырост спажывецкіх коштаў у агуле за 2002 год не пераўзыдзе 27%, Мінэканомікі праназавала прырост спажывецкіх коштаў у верасьні на ўзроўні 1%, у кастрычніку – 1,4%.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за першы тыдзень кастрычніка спажывецкія кошты ў Беларусі павялічыліся на 0,4 адсоткі. З пачатку году спажывецкія кошты павялічыліся на 25 адсоткаў. Усяго на 2002 год урад і Нацыянальны банк прагназавалі павышэньне коштаў на 20-27 адсоткаў.
Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня па ўзгадненьні зь Міністэрствам эканомікі ўсталявала мінімальны закупачны кошт на цукровыя буракі сёлетняга ўраджаю, якія набываюцца для дзяржаўных патрэбаў. Ён раўняецца 55600 рублям за тону.
Першасны інтэрнэт-правайдэр Беларусі – рэспубліканскае аб’яднаньне “Белтэлекам” – прыняла рашэньне аб маштабным зьніжэньні тарыфаў на падачу доступу да глябальнай кампутарнай сеткі для суб’ектаў гаспадараньня й насельніцтва. З 15 кастрычніка ўведзены ў дзеяньне цэлы пакет новых тарыфаў на доступ да сеткі інтэрнэт, якія значна ніжэй за ранейшыя. Тарыфы для правайдэраў у залежнасьці ад хуткасьці патоку зьніжаныя на 15-20 адсоткаў.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам узнагародзіў вядомага французскага куцюр’е Пьера Кардэна ордэнам Францыска Скарыны. Як паведаміла 17 кастрычніка прэсавая служба прэзыдэнта, гэтым адзначаны значны ўнёсак Пьера Кардэна ў разьвіцьцё беларуска-французскіх зносінаў у галіне культуры і аказаную дапамогу ў пераадоленьні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.