Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Дэпутаты” нарэшце заўважылі палітычныя зьнікненьні 11:20, 17/10/2002
16 кастрычніка “палата прадстаўнікоў” падтрымала запыт дэпутата Валеры Фралова на імя генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана аб ходзе расьсьледаваньня шэрагу “гучных” крымінальных спраў. За гэтае рашэньне прагаласавала 56 “парлямэнтараў”.
У дакумэнце, падрыхтаваным Фраловым, утрымліваецца тры пытаньня, датычных ходу расьсьледаваньня крымінальных справаў, распачатых па факту зьнікненьня Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юры Захаранкі і Зьмітра Завадзкага. У прыватнасьці, Валеры Фралова цікавіць: на падставе якога дакумэнту і кім падпісанага быў затрыманы камандзір САХРу Зьміцер Паўлічэнка, а таксама на падставе якога дакумэнту і кім быў вызвалены; чаму, нягледзячы на суд над бандай Ігнатовіча, якая выкрала Зьмітра Завадзкага, ня вызначана месца ягонага знаходжаньня; хто працягвае дадзенае расьсьледаваньне. Нагадаем, што 2 кастрычніка Валеры Фралоў прапанаваў “палаце прадстаўнікоў” стварыць адмысловую парлямэнцкую камісію па вывучэньні абставінаў зьнікненьня вядомых палітыкаў і журналіста Завадзкага, аднак тады “парлямэнт” не падтрымаў такую ініцыятыву. Тым не менш, як чакаецца, гэтая тэма будзе абмяркоўвацца 24 кастрычніка на “парлямэнцкіх слуханьнях” аб стане законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь, на якія запрошаны, у тым ліку, і Віктар Шэйман.