Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьледчым аддзелам Упраўлення дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю РБ па Менскай вобласьці і г.Менску распачатая крымінальная справа адносна намесьніка начальніка аддзелу крэдытаваньня фізычных асоб і намесьніка сэктарам бясьпекі філіі №510 АСБ “Беларусбанк”. Ім інкрымінуецца нанясеньне банку ўрону ў памеры больш за 178 тыс.даляраў.
Крымінальныя справы адносна банкаў і банкіраў апошнім часам сталі звыклай зьявай для нашй краіны. Дадзены выпадак ня стаў выключэньнем з правілаў. Як паведамілі карэспандэнту «БДГ» у ДФР КДК РБ, службовым асобам філіі АСБ “Беларусбанка” інкрымінуецца зьдзяйсьненне злачынства, прадугледжанага арт.428 ч.1 УК РБ (“Службовая нядбайнасьць”). Згодна з папярэдняй інфармацыяй, у чэрвені 2001 году ў філію №510 зьвярнулася кіраўніцтва ТДА «Белтрэйдэкспа” з просьбай аб выдаткаваньні буйнога валютнага крэдыту. У якасьці забесьпячэньня крэдытных абавязацельстваў таварыства дала ў заклад 5 аўтобусаў “ЛиАЗ”, якія былі ацэненыя ў 350 тыс. даляраў. Намесьнік сэктарам бясьпекі й намесьнік начальніка аддзелу крэдытаваньня юрыдычных асоб філіі ў парушэньне патрабаваньняў нарматыўных дакумэнтаў і службовых інструкцыяў не праверылі дадзены заклад. У выніку неналежнага выкананьня сваіх абавязкаў службовымі асобамі АСБ “Беларусбанк” ТДА “Белтрэйдэкспо” атрымала крэдыт на суму ў 178,2 тыс.даляраў, які ў належныя тэрміны вернуты ня быў. Калі банк паспрабаваў рэалізаваць сваё права – атрымаць ва ўласнасьць закладзеную маёмасьць, - адкрыўся зусім дзіўны факт. Высьветлілася, што ўсе 5 аўтобусаў “ЛиАЗ” належаць не ТДА, а зусім іншаму аб’екту гаспадараньня. Такім чынам, у выніку службовай нядбайнасьці службовых асоб філіі “Беларусбанку” быў нанесены ўрон на буйную суму. Іншымі словамі, ТДА “Белтрэйдэкспа” “кінула” галоўны беларускі банк, а дапамаглі яму ў гэтым “свае ігракі ў чужой камандзе”. Ці мелі гэтыя ігракі нейкую асабістую зацікаўленасьць, зараз спрабуе высьветліць сьледзтва.