Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі: генсэк Рады Эўропы «грукае ня ў тыя дзьверы» 18:08, 17/10/2002
У МЗС Беларусі крытычна паставіліся да заяваў генэральнага сакратара Рады Эўропы Вальтэра Швімэра, зробленым ім у Кішынёве. Як раней паведамляў «Медиафакт», Швімэр заклікаў краіны СНД аказаць уціск на Беларусь “для ўсталяваньня там прынцыпаў дэмакратычнага кіраваньня”.
Адказваючы на пытаньні журналістаў у чацьвер у Менску, прэсавы сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Павал Латушка паведаміў, што ў МЗС Беларусі “не хацелі б глыбока камэнтаваць развагі Вальтэра Швімэра, але хацелі б адзначыць, што генэральны сакратар РЭ грукаецца ня ў тыя дзьверы”.