Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рыга прапанавала Менску пабудаваць на Балтыцы тэрмінал 11:11, 18/10/2002
У беларуска-латвійскіх узаемаадносінах супрацоўніцтва Менску й Рыгі мае “узаемны інтарэс”. Такі вынік візыту ў Рыгу дэлегацыі Менскага гарвыканкаму на чале з першым намесьнікам старшыні Мікалаем Ярохавым.
Як паведамілі ІА «Росбалт» у МЗС Беларусі, у Рызе адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з мэрам латвійскай сталіцы Гундарсам Боярсам, віцэ-мэрам Сяргеем Далгаполавым, старшынём праўленьня Рыжскага свабоднага порта Леанідам Логінавым, дырэктарам дэпартамэнту транспарту Рыскага гарсавету Іварсам Зарумбам. Бакі абмеркавалі пытаньні ўмацаваньня супрацоўніцтва ў сфэры разьвіцьця гарадзкога транспарту, выкарыстаньня магчымасьцяў Рыскага свабоднага порту пры перавалцы грузаў, а таксама шэраг іншых пытаньняў, якія маюць узаемны інтарэс. Менчукі прапанавалі гаспадарам сустрэчы сумесна мадэрнізіраваць тралейбусны парк Рыгі, выкарыстоўваючы беларускі досьвед. У Рыскім парту менская дэлегацыя азнаёмілася з партовай інфраструктурай, умовамі перавалкі грузаў, абмеркавала пэрспэктывы наладжваньня доўгатэрміновага супрацоўніцтва па транзіту беларускіх грузаў. Кіраўніцтва латвійскага порта прапанавала “канкрэтныя ўчасткі для будаўніцтва беларускага тэрміналу”. Бакі дамовіліся аб візыце ў Менск групы латвійскіх спэцыялістаў-транспартнікаў. Мяркуецца таксама, што мэр Рыгі Гундарас Боярс наведае Менск у лістападзе-сьнежні гэтага году.