Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзь усё часьцей папаўняе шэрагі сталічных бамжоў 11:13, 18/10/2002
Маладыя людзі ўсё часьцей папаўняюць шэрагі сталічных бамжоў. Штогод органы ГУУС рэгіструюць каля паўсотні чалавек ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, якія трапляюць пад графу “асоба бяз пэўнага месца жыхарства”, паведаміў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА дырэктар Дому начнога знаходжаньня Мікалай Веркееў.
Паводле ягоных словаў, адна з сур’ёзных праблемаў для такой катэгорыі грамадзян – атрымаць працу. З пачатку году змаглі працаўладкавацца толькі 32 бамжы. А вышэйшую адукацыю маюць 20 адсоткаў зарэгістраваных асобаў бяз пэўнага месца жыхарства. На жаль, адзначыў Мікалай Веркееў, у рэспубліцы няма ніводнага нарматыўнага й заканадаўчага дакумэнту, якія рэглямэнтуюць працу з бамжамі, іх правы й абавязкі.