Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пшаніцу Беларусь будзе набываць у Расеі 11:14, 18/10/2002
Беларусь плянуе закупіць у Расеі 250 тысяч тон харчовай пшаніцы, якая неабходная прадпрыемствам хлебапекарнай прамысловасьці для паляпшэньня якасьці хлеба. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны эканаміст аддзелу рэсурсаў і гандлю Дэпартамэнту па хлебапрадуктах Антаніна Шумская, гэта перш за ўсё гатункі цьвёрдай пшаніцы. На дадзены час запасы зерня такой якасьці складаюць толькі 225 тысяч тон. Гэтай колькасьці, паводле словаў Антаніны Шумской, хопіць на пяць месяцаў.
Дарэчы, цяперашні аб’ём закупак пшаніцы ў 250 тысяч тонаў для рэспублікі параўнальна невялікі. Раней яе завозілі ў некалькі разоў болей. На дадзены момант кіраўнікі абласных аб’яднаньняў па хлебапрадуктах выехалі ў расейскія рэгіёны, дзе вядуць перамовы аб пастаўках харчовай пшаніцы для хлебазаводаў Беларусі. Прыкладны кошт 40-60 даляраў за тону харчовай пшаніцы пакуль задавальняе абодва бакі. Дарэчы, як адзначыла Антаніна Шумская, у фуражным зерні Беларусь ня мае патрэбы, бо ягоныя запасы складаюць 2,8 мільёны тон. Нагадаем, што летась рэспубліка сабрала 6,5 мільёнаў тон зерня.