Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэкст заявы Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі цалкам 11:18, 18/10/2002
Эўразьвяз у чарговы раз падверг жорсткай крытыцы кіраўніцтва Беларусі за пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека. 16 кастрычніка з адмысловай заявай на гэту тэму выступіла Данія, якая зараз выконвае функцыі старшыні ў ЭЗ. Чытайце тэкст дакумэнту цалкам.
“Эўразьвяз выказвае занепакой адносна пагаршэньня сытуацыі са свабодай СМІ і самавыказваньня ў Беларусі. Цэнзура і перасьлед незалежных СМІ выклікаюць хваляваньне. ЭЗ вельмі шкадуе, што ўлады краіны працягваюць перасьледаваць журналістаў, прафсаюзы і ўсіх тых, хто крытычна ставіцца да рэжыму Лукашэнкі. ЭЗ цалкам падтрымліва заяву пардстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ, выкліканае нядаўнім выракам адносна рэдактра Івашкевіча, асуджанага за паклёп у адрас прэзыдэнта Лукашэнкі, і спасылаецца на заяву ЭЗ у Сталай Радзе АБСЭ. Судовыя працэсы над Івашкевічам, Маркевічам і Мажэйкам, а таксама меры, прынятыя адносна сп-ні Халіп – гэта трывожныя прыклады перасьледу прадстаўнікоў СМІ, распачатага беларускімі ўладамі. ЭЗ заклікае ўлады краіны адмяніць гэтыя прысуды. ЭЗ таксама закляпочанае сьледчымі дзеяньнямі да лідэра апазыцыі сп.Лябедзькі, абвінавачанага ў нібыта паклёпе на прэзыдэнта Лукашэнку й заклікае ўлады спыніць усялякія спробы падавіць апазыцыю. ЭЗ патрабуе ад беларускіх уладаў трымацца міжнародных абавязацельстваў у сфэры забесьпячэньня свабоды СМІ й слова, а таксама заклікае іх перагледзіць артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія прыціскаюць свабоду. ЭЗ падкрэсьлівае неабходнасьць паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека й дэмакратыяй, як неабходнай умовы для далейшага разьвіцьця стасункаў паміж ЭЗ і Беларусяй”.