Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка: мы нічога не вінны Расеі 11:19, 18/10/2002
17-18 кастрычніка ў Менску праходізць паседжаньне стала дзейснага сэмінару работнікаў кіраваньня ў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўныўх органаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Тэма цяперашняга паседжаньня сэмінару – “Асноўныя галіны сацыяльнай сфэры Рэспублікі Беларусь: стан і актуальныя праблемы разьвіцьця”. Наконт беларуска-расейскіх зносінаў Лукашэнка заявіў наступнае: “мы никому ничего не должны!”. “Беларусь в состоянии платить по счетам за потребляемые российские энергоносители, поэтому энергетического кризиса, прогнозируемого "доброжелателями", в стране не будет”, -- заявіў Лукашэнка.
Кіраўнік краіны падкрэсьліў неабходнасьць упарадкаваць і перагледзіць сыстэму ільгот, а вызваленыя сродкі пераразьмеркаваць на іншыя сацыяльныя патрэбы. Напрыклад, у пэнсійны фонд. Бо, паводле ягоных словаў, на сёньня да 70% беларускіх грамадзян карыстаюцца ільготамі. Пры гэтым Лукашэнка ня выключае, што сацыяльная сфэра можа і павінна быць “самоокупаемой и приносить прибыль”, але для гэтага спачатку “надо сделать человека платежеспособным”. Аднак, перш чым рэфармаваць сацыяльную сфэру, неабходна вывучыць замежны досьвед. У тым ліку і расейскі. 18 кастрычніка сэмінар кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў завершыць сваю працу.