Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заключэньне па “Кальчугах” будзе гатовае дзён праз дзесяць
11:20, 18/10/2002, ForUm

Вынікі праверак абгрунтаванасьці абвінавачваньняў Украіны ў пастаўках “Кальчуг” у Ірак, якую праводзяць экспэрты амэрыкана-брытанскай групы, будуць агучаныя ў Лёндане праз 7-10 дзён, заявіў амбасадар ЗША ва Ўкраіне Карлас Паскуаль. У чацьвер у Кіеве ў інтэрвію журналістам амбасадар адзначыў, што на дадзены момант камісія яшчэ працуе. “Яны зьбяруць столькі фактаў, колькі яны здолеюць сабраць. У Лёндане па сканчэньні збору інфармацыі і на яе падставе будзе зроблены даклад. Пасьля чаго будзе прынятае рашэньне, ці патрэбна яшчэ дадатковая інфармацыя”, - сказаў ён і дадаў, што неабходна яшчэ 7-10 дзён, перш чым “будуць высновы”.

Як паведамляе “Інтэрфакс-Украіна”, адказваючы на пытаньне журналістаў аб заяве народнай дэпутаткі Юліі Цімашэнкі аб тым, што ва Ўкраіну была завезеная ўстаноўка “Кальчуга” для дэманстрацыі экспэртам, пасол сказаў: “Я ўпэўнены, што экспэрты выкарыстаюць свае прафэсійныя веды і досьвед, каб высьветліць ці адбылася перадача “Кальчугі”, ці не”.
У сваю чаргу старшыня Дзяржаўнага камітэту па справах аховы дзяржаўнай мяжы Ўкраіны Мікалай Літвін заявіў, што “юрыдычных падставаў для пересячэньня ўкраінска-беларускай мяжы з “Кальчугай” няма”.
Ён патлумачыў, што для перавозкі любога віду зброі з адной краіны ў іншую, у прыватнасьці, ва Ўкраіну, неабходнае міжурадавае пагадненьне, ратыфікаванае парлямэнтам, а такога пагадненьня аб перадачы радарнай сыстэмы паміж Украінай і Беларусяй не было.
Між тым, як паведамляе ІА «Росбалт», прадстаўнікі адмысловай амэрыкана-брытанскай камісіі па расьсьледаваньні абставінаў продажу ў Ірак сыстэмаў зянітнай сочкі “Кальчуга” заявілі сёньня, што Ўкраіна прадстаўляе ўсе неабходныя дакумэнты па пытаньню продажу ў Ірак зброі. Адзін з кіраўнікоў камсііі Алан ван Эгамонд заявіў: “у справе продажу ўкраінскай зброі ў Ірак застаецца цэлы шэраг нявырашаных пытаньняў, адказ на якія пакуль немагчыма атрымаць з-за бытавых перашкодаў на Ўкраіне”.
13 экспэртаў амэрыкана-брытанскай камісіі, якія прадстаўляюць Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, мінаабароны ЗША і Вялікабрытаніі, знаходзяца ва Ўкраіне з 14 кастрычніка. Яны падзеленыя на тры падгрупы: адна працуе ў ваеннай сфэры і яе “апекае” Ўпраўленьне міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Цэнтру верыфікацыі і ваеннага супрацоўніцтва Генштабу УС Украіны, другая – у палітычнай сфэры, кантактуючы з Адміністрацыяй прэзыдэнта Ўкраіны, МЗС, Радай нацыянальнай бясьпекі і абароны. Трэцяя падгрупа ў сваім складзе мае спэцыялістаў, якія будуць кантактаваць з “Укрспецэкспортом” і абароннымі прадпрыемствамі. Чакаецца, што экспэрты завершаць працу 19 кастрычніка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: