Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жыхары мястэчка Глуша засталіся без працы 16:39, 18/10/2002, «Могилевская правда»
Драмай для жыхароў мястэчка Глуша Бабруйскага раёну стала фактычнае закрыцьцё мясцовага заводу, на якім працаваў амаль кожны трэці з двухтысячнага тамашняга насельніцтва.
Попыт на каньячныя і гарэлачныя бутэлькі, тару для кетчупаў і пепсі-колы рэзка спаў, што выпускаюцца ААТ “Шкло-Глуша”. Прадпрыемства запазычыла вялізныя сумы па банкаўскіх крэдытах і за энэргарэсурсы. У выніку, адзін з крэдытораў зьвярнуўся ў Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласьці, які яшчэ 28 сакавіка вынес рашэньне аб абвяшчэньні ААТ банкрутам. Завадчане засталіся без працы, іншай працы ў мястэчку няма і нават 2/3 сярэдняга заробку крэдыторы адмаўляюцца выплочваць. Толькі ў жніўні было выдаткавана 25 мільёнаў рублёў, якія разьмеркавалі перш за ўсё тым сем’ям, чые дзеці павінны былі пайсьці ў школу. На 22 кастрычніка прызначаныя таргі па продажу маёмасьці прадпрыемства. Аднак жадаючых набыць яго пакуль няма.