Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На Берасьцейшчыне пазыкі па заробку пераўзышлі 19 мільярдаў рублёў
16:39, 18/10/2002

Запазычанасьць па заробку ў Берасьцейскай вобласьці, паводле апошніх дадзеных, склала 19,1 мільярды рублёў. Як адзначаюць у абласным Камітэце дзяржкантролю, назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту запазычанасьці: калі на 1 сьнежня 2001 году яе памер складаў 7,8 мільярда, то на 1 сакавіка 2002 – 10 мільярдаў, а на 1 кастрычніка 2002 – 19,1 мільярда рублёў.

Як паведамляе БелаПАН, найбольшыя пазыкі па заробку -- у сельскай гаспадарцы. На долю калгасаў і саўгасаў прыпадае 14,7 мільярды - гэта ў два разы болей за леташні паказчык. У 3,9 разы павялічылася запазычанасьць на прамысловых прадпрыемствах вобласьці. Колькасьць суб’етаў гаспадараньня – даўжнікоў па заробку - апошнім годам павялічылася з 365 да 445. Сталыя праблемы з выплатамі заробкаў ёсьць на ААТ “Палесьсе” (Пінск), “Палесьеэлектрамаш” (Лунінец), ААТ “Баранавіцкі завод станкапрыладаў” і іншых прадпрыемствах.
Найболшую запазычанасьць маюць прадпрыемствы й гаспадаркі Лунінецкага, Іванаўскага, Столінскага, Пінскага й Драгічанскага раёнаў вабласьці.
У выніку праверак па выплаце заробку КДК у шэрагу раёнаў да адміністратыўнай адказнасьці прыцягнутыя 56 кіраўнікоў гаспадарак; яны аштрафаваныя на агульную суму ў 1,4 мільёны рублёў. Абласным упраўленьнем Дэпартамэнту інспэкцыі працы праведзена больш за дзьве тысячы праверак выплаты заробку. За невыкананьне заканадаўства аб працы выдана больш за 2 тысячы прадпісаньняў, аштрафавана 469 службовых асоб на суму 4 мільёны, да 630 наймальнікаў былі прымененыя санкцыі на суму 5,5 мільёны, 1.336 наймальнікаў атрымалі пісьмовыя папярэджаньні.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: