Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да канца году ўзровень беспрацоўя дасягне 3,1 адсоткі 16:40, 18/10/2002
Чакаецца, што да канца сёлетняга году ўзровень беспрацоўя ў Беларусі дасягне 3,1 адсоткі. Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар дэпартамэнту па занятасьці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў. Паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны ўзровень беспрацоўя за 9 месяцаў 2002 году склаў 2,9 адсоткі да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва (у 2001 годзе – 2,3 адсоткі). Сярод асноўных прычын павелічэньня колькасьці беспрацоўных Коханаў назваў скарачэньне колькасьці працоўных на прадпрыемствах прамысловасьці, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі й дэмаграфічную сытуацыю ў краіне.
Шэрагі беспрацоўных папаўняюць і выпускнікі сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў. Паводле дадзеных Мінпрацы, з пачатку году у службу занятасьці за дапамогай ў працаўладкаваньні зьвярнуліся 257 тысяч 700 беспрацоўных, што на 81 адсотак больш за леташні паказчык. На адну вакансію сёньня прыпадае чацьвёра беспрацоўных, у той час як у 2001 годзе – двое. Павялічылася і колькасьць людзей, якія накіроўваліся службамі на прафесійнае навучаньне і грамадзкія працы. Калі летась на прафнавучаньне былі накіраваныя 22.400 чалавек, то сёлета – 23.200.