Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юры Хадыка: Беларусь ня можа патрабаваць кампэнсацыі за “уцечку мазгоў” 16:44, 18/10/2002
У Беларусі няма падставаў патрабаваць у іншых дзяржаваў кампэнсацыі за эміграцыю беларускіх навукоўцаў. Такую думку выказаў член Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі прафэсар Юры Хадыка, камэнтуючы БелаПАН заявы прэзыдэнта НАНБ Міхаіла Мясьніковіча, зробленыя 16 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Хадыка лічыць, што так званая “уцечка мазгоў” сьведчыць “толькі аб неспрыяльных умовах для навуковай дзейнасьці ў краіне”. “Навукоўцы таксама людзі, яны маюць права на выбар месца для рэалізацыі сваіх здольнасьцяў, - сказаў прафэсар. – Іншая справа будзе, калі наша краіна заключыць пагадненьне аб масавай адукацыі за мяжой. Тады, накіроўвачы туды студэнтаў з мэтай атрыманьня імі сучасных ведаў, было б мэтазгодна заключаць зь імі кантракты, якія прадугледжваюць выплату пэўнай кампэнсацыі, калі малады чалавек застаецца за мяжой. Але ў нас такая сыстэма не распрацаваная, таму на сёньня патрабаваць кампэнсацыі ад іншых дзяржаваў няма ніякіх падставаў”. Хадыка мяркуе, што апасацца гвалтоўнага ўтрыманьня навуковых кадраў у Беларусі пасьля выказваньня Мясьніковіча ня варта, бо зараз спыніць “уцечку мазгоў” адміністратыўнымі мэтадамі проста немагчыма. Беларускія навукоўцы атрмоўваюць усё больш магчымасьцяў зьехаць у іншую краіну праз удзел са сваімі цікавымі праектамі на міжнародных конкурсах.