Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея і Беларусь не зьбіраюцца аб’ядноўваць свае ўзброеныя сілы 16:46, 18/10/2002
Міністры абароны Расеі й Беларусі не лічаць за неабходнае ствараць бліжэйшым часам адзіны орган ваеннага ўпраўленьня ўзброенымі сіламі дзьвюх краін. Пра гэта яны заявілі ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі па завяршэньні паседжаньня сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расеі й Беларусі. Як падкрэсьліў міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў, “ваенна-палітычная сытуацыя зараз гэтага не патрабуе”. Паводле ягоных словаў, стварэньне сталага органа, свайго роду штабу, плянуецца на будучыню, і распрацоўкай гэтых плянаў займаюцца генэральныя штабы абедзьвюх краін. “Але зараз у стварэньні гэтага органа мы сэнсу ня бачым”, -- падкрэсьліў ён.
Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў зазначыў, што “цяперашняя сыстэма камандаваньня забясьпечыць эфектоўнае ўпраўленьне ня толькі нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Расеі й Беларусі, але таксама і ў рамках аб’яднаўчай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, у прыватнасьці, падчас сумеснага баявога дзяжурства”. Гэта, паводле яго словаў, адносіцца і да стварэньня адпаведных органаў упраўленьня рэгіянальнай групоўкі войск. “На дадзены момант няма неабходнасьці штосьці ствараць дадаткова”, - адзначыў Мальцаў. Адказваючы на пытаньне карэспандэнта РІА "Новости" аб тым, чаму на паседжаньні калегіі ня быў падпісаны дакумант аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА, як гэта плянавалася раней, міністры паведамілі, што “дакумэнт яшчэ не гатовы”. У той самы час яны запэўнілі, што праблема мае чыста тэхнічны характар. Як падкрэсьліў міністар аброны РФ Сяргей Іваноў, “агульная сыстэма СПА, яе рэгіянальныя складнікі, працуюць цалкам нармальна”. На сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расеі й Беларусі таксама прынятае рашэньне аб сінхранізацыі рэфармаваньня ваеннай арганізацыі дзьвюх дзяржаваў. “Мы вырашылі пачаць працэс узгадненьня рэфармаваньня ваенай арганізацыі Расеі й Беларусі, які закране ня толькі ўзброеныя сілы дзьвюх дзяржаваў, але і ўнутраныя войскі, памежслужбу, чыгуначныя войскі, ФСБ і іншыя ведамствы”, -- сказаў Іваноў у пятніцу па завяршэньні калегіі. Ён адзначыў, што Масква й Менск выпрацуюць адзіныя прынцыпы, стандарты і адзіную оснву пры ўніфікацыі працэсу рэфармаваньня ваеннай арганізацыі Расеі й Беларусі.