Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 1819 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЗША настойваюць на выкананьні Беларусяй умоваў АБСЭ
16:48, 18/10/2002


 ПАЛIТЫКА 

Беларускія ўлады на абароне ірацкіх інтарэсаў
16:47, 18/10/2002

17 кастрычніка завяршылася адкрытае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН па сытуацыі вакол Ірака. Дадзенае мерапрыемства было наладжанае ў сувязі зь лістом, накіраваным 10 кастрычніка гэтага году Сталым прадстаўніком ЮАР пры ААН ад імя Руху недалучэньня ў адрас Старшыні Рады Бясьпекі ААН. На паседажньні РБ ААН выступіў выконваючы абавязкі Сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН Алег Іваноў. Беларускі дыплямат заявіў, што Беларусь падтрымлівае палітыка-дыпляматычнае ўрэгуляваньне ірацкага пытаньня пад эгідай ААН і выступае супраць правядзеньня любых аднабаковых ваенных акцыяў без адпаведнага мандату ААН, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Беларуская апазыцыя прыняла ўдзел у Лісабонскім форуме
16:47, 18/10/2002

17-18 кастрычніка ў Лісабоне праходзіць форум правацэнтрысцкіх партыяў, якія ўваходзяць у Эўрапейскі дэмакратычны зьвяз і Эўрапейскую народную партыю. Сярод удзельнікаў прэм’ер-міністар Францыі Жан-Пьер Рафарын, прэм’ер-міністар Італіі Сільвіа Берлусконі, прэм’ер-міністар Славакіі Мікулаш Дзурында, канцлер Аўстрыі Вольфганг Шусэль, прэм’ер-міністар Венгрыі Віктар Орбан, прэм’ер-міністар Партугаліі Жазэ Мануэль Дзюрао Бароса, прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар і іншыя эўрапейскія палітыкі. Беларусь у Лісабоне прадстаўляе намесьнік Старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Дабравольскі.

Расея і Беларусь не зьбіраюцца аб’ядноўваць свае ўзброеныя сілы
16:46, 18/10/2002

Міністры абароны Расеі й Беларусі не лічаць за неабходнае ствараць бліжэйшым часам адзіны орган ваеннага ўпраўленьня ўзброенымі сіламі дзьвюх краін. Пра гэта яны заявілі ў пятніцу на прэсавай канфэрэнцыі па завяршэньні паседжаньня сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Расеі й Беларусі. Як падкрэсьліў міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў, “ваенна-палітычная сытуацыя зараз гэтага не патрабуе”. Паводле ягоных словаў, стварэньне сталага органа, свайго роду штабу, плянуецца на будучыню, і распрацоўкай гэтых плянаў займаюцца генэральныя штабы абедзьвюх краін. “Але зараз у стварэньні гэтага органа мы сэнсу ня бачым”, -- падкрэсьліў ён.

У Ліване адкрылася яшчэ адно беларускае прадстаўніцтва
16:45, 18/10/2002, Daily Star

Ганаровы консул Лівану ў Беларусі Эліе Саркіс і ягоная жонка Караліна правялі прыём у гонар адкрыцьця новага прадстаўніцтва Беларусі ў гэтай краіне. Прыём прайшоў у мінулы чацьвер у рэстарацыі “Kasser Assoufra” у горадзе Дбае. У сваёй прамове Саркіс зрабіў кароткі экскурс у найноўшую гісторыю Беларусі і згадаў аб “прагрэсе краіны ў эканамічнай і сацыяльнай сфэрах”. Ён заявіў аб важкасьці новга консульства, якое павінна служыць своеасаблівым мастом, які злучае Беларусь і Ліван.

Суд не задаволіў зыск “Свободных новостей”
16:45, 18/10/2002

Судзьдзя Вышэйшага Гаспадарчага суда Беларусі Рыгор Маркоўскі не задаволіў зыск трох заснавальнікаў недзяржаўнай газэты “Свободные новости” да Міністэрства інфармацыі.

У Беларусі ўпершыню разглядаюць справу скінхэдаў
16:45, 18/10/2002

Першая ў рэспубліцы справа адносна групы скінхэдаў будзе расьсьледавацца ў Віцебскай вобласьці. Ім прад’яўлена абвінавачваньне ў распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці ці розьні. Як паведамляе радыё “Юністар”, перад судом стануць чацьвёра “голавапаголеных” – жыхары Віцебску і Аршанскага раёну.

Юры Хадыка: Беларусь ня можа патрабаваць кампэнсацыі за “уцечку мазгоў”
16:44, 18/10/2002

У Беларусі няма падставаў патрабаваць у іншых дзяржаваў кампэнсацыі за эміграцыю беларускіх навукоўцаў. Такую думку выказаў член Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі прафэсар Юры Хадыка, камэнтуючы БелаПАН заявы прэзыдэнта НАНБ Міхаіла Мясьніковіча, зробленыя 16 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.

Пра карысьць адчуваньня меры
16:43, 18/10/2002, «Вечерний Минск»

Карысьць ад дапамогі відавочная толькі тады, калі ідзе ад сэрца. Гэта я пра ўсенародную акцыю “Пабудуем бібліятэку разам”. Грошы на ўзьвядзеньне гэтага “каштоўнага камяню” зьбіраюць усёй рэспублікай. Іншая справа, якім чынам...

У наступным годзе падаражэе газ
16:42, 18/10/2002

Кошты на газ у Беларусі вырастуць у наступным годзе. Пра гэта ў пятніцу на сустрэчы з журналістамі паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Аляксандар Сівак. Паводле ягоных словаў, перадае “Інтэрфакс”, чаканае падаражэньне газу ў Беларусі абумоўлена тым, што з наступнага году “Газпром”, асноўны пастаўшчык газу ў рэспубліку, плянуе падняць кошты на газ на 20%.

Беларусь увяла акцыз на экспарт піва
16:41, 18/10/2002

Беларусь увяла акцыз на экспарт піва ў краіны СНД. Гэтае рашэньне замацаванае пастановай беларускага ўраду №1407, якая ўступіла у сілу з 1 кастрычніка гэтага году. Да гэтага часу акцызны збор адносна піва дзейнічаў толькі на ўнутраным рынку. Згодна пастанове, паведамляе «Интерфакс» , рашэньне прынятае “з мэтай упарадкаваньня вывазу соладавага піва”. У першым паўгодзьдзі вытворчасьць піва ў Беларусі зьнізілася на 5,7%.

Палова прадпрыемстваў -- стратныя
16:41, 18/10/2002

Каля паловы (49,2 адсоткі) ад агульнай колькасьці прадпрыемстваў народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласьці па выніках працы за дзевяць месяцаў аказаліся стратнымі.

У бліжэйшы час без працы могуць апынуцца больш за 5 000 чалавек
16:40, 18/10/2002

Прычына -- скарачэньне штатаў і ліквідацыя беларускіх прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі, якая рэгулярна паступае ў дзяржаўныя службы па працаўладкаваньні насельніцтва Мінпрацы, сёлета ўжо звольненыя ў сувязі з рэарганізацыяй вытворчасьці звыш 20 тысяч чалавек. Гэта, паведамляе “Союз-инфо”, у 2,5 разы болей, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. У кастрычніку, згодна тым самым крыніцам інфармацыі, могуць быць звольненыя яшчэ больш за 5 тысяч чалавек.

Да канца году ўзровень беспрацоўя дасягне 3,1 адсоткі
16:40, 18/10/2002

Чакаецца, што да канца сёлетняга году ўзровень беспрацоўя ў Беларусі дасягне 3,1 адсоткі. Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар дэпартамэнту па занятасьці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў. Паводле дадзеных Міністэрства працы й сацыяльнай абароны ўзровень беспрацоўя за 9 месяцаў 2002 году склаў 2,9 адсоткі да колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва (у 2001 годзе – 2,3 адсоткі). Сярод асноўных прычын павелічэньня колькасьці беспрацоўных Коханаў назваў скарачэньне колькасьці працоўных на прадпрыемствах прамысловасьці, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі й дэмаграфічную сытуацыю ў краіне.

На Берасьцейшчыне пазыкі па заробку пераўзышлі 19 мільярдаў рублёў
16:39, 18/10/2002

Запазычанасьць па заробку ў Берасьцейскай вобласьці, паводле апошніх дадзеных, склала 19,1 мільярды рублёў. Як адзначаюць у абласным Камітэце дзяржкантролю, назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту запазычанасьці: калі на 1 сьнежня 2001 году яе памер складаў 7,8 мільярда, то на 1 сакавіка 2002 – 10 мільярдаў, а на 1 кастрычніка 2002 – 19,1 мільярда рублёў.

Жыхары мястэчка Глуша засталіся без працы
16:39, 18/10/2002, «Могилевская правда»

Драмай для жыхароў мястэчка Глуша Бабруйскага раёну стала фактычнае закрыцьцё мясцовага заводу, на якім працаваў амаль кожны трэці з двухтысячнага тамашняга насельніцтва.

Бамжоў стала ў тры разы болей
16:38, 18/10/2002

Колькасьць асобаў “БОМЖ” у Менску ў апошнія 10 гадоў павялічылася ў тры разы, заявіў журналістам выконваючы абавязкі начальнiка міліцыі грамадзкай бясьпекі ГУС Менгарвыканкаму палкоўнік Віктар Русак. Паводле ягоных дадзеных, калі ў 1992 годзе супрацоўнікамі менскай міліцыі было выяўлена 594 грамадзян бяз пэўнага месца жыхарства, то за 9 месяцаў гэтага году такіх асоб ужо 1615, 214 зь якіх – жанчыны.

Мучное напаўняе склады
16:38, 18/10/2002, «Советская Белоруссия»

У 4 разы ў параўнаньні зь мінулым годам павялічыліся заляжы незапатрабаванай прадукцыі на складах кандытарскіх прадпрыемстваў. Сёньня там ляжыць каля 4 тысяч тон вырабаў коштам амаль 9 мільярдаў рублёў. Прадпрыемствам прыходзіцца арэндаваць пад склады дадатковыя памяшканьні, у той час як вітрыны камэрцыйных шапікаў і крамаў запоўненыя імпартнымі прысмакамі.

Заключэньне па “Кальчугах” будзе гатовае дзён праз дзесяць
11:20, 18/10/2002, ForUm

Вынікі праверак абгрунтаванасьці абвінавачваньняў Украіны ў пастаўках “Кальчуг” у Ірак, якую праводзяць экспэрты амэрыкана-брытанскай групы, будуць агучаныя ў Лёндане праз 7-10 дзён, заявіў амбасадар ЗША ва Ўкраіне Карлас Паскуаль. У чацьвер у Кіеве ў інтэрвію журналістам амбасадар адзначыў, што на дадзены момант камісія яшчэ працуе. “Яны зьбяруць столькі фактаў, колькі яны здолеюць сабраць. У Лёндане па сканчэньні збору інфармацыі і на яе падставе будзе зроблены даклад. Пасьля чаго будзе прынятае рашэньне, ці патрэбна яшчэ дадатковая інфармацыя”, - сказаў ён і дадаў, што неабходна яшчэ 7-10 дзён, перш чым “будуць высновы”.

Лукашэнка: мы нічога не вінны Расеі
11:19, 18/10/2002

17-18 кастрычніка ў Менску праходізць паседжаньне стала дзейснага сэмінару работнікаў кіраваньня ў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўныўх органаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Тэма цяперашняга паседжаньня сэмінару – “Асноўныя галіны сацыяльнай сфэры Рэспублікі Беларусь: стан і актуальныя праблемы разьвіцьця”. Наконт беларуска-расейскіх зносінаў Лукашэнка заявіў наступнае: “мы никому ничего не должны!”. “Беларусь в состоянии платить по счетам за потребляемые российские энергоносители, поэтому энергетического кризиса, прогнозируемого "доброжелателями", в стране не будет”, -- заявіў Лукашэнка.

Суд адхіліў зыск актывіста ЗУБРа да Паўла Якубовіча
11:19, 18/10/2002, ЗУБР

Судзьдзя Савецкага раёну гораду Менску Фёдарава адмовіла ў зыску Аляксея Шыдлоўскага да газэты "Советская Белоруссия" і да яе галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча.

Тэкст заявы Эўразьвязу па сытуацыі ў Беларусі цалкам
11:18, 18/10/2002

Эўразьвяз у чарговы раз падверг жорсткай крытыцы кіраўніцтва Беларусі за пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека. 16 кастрычніка з адмысловай заявай на гэту тэму выступіла Данія, якая зараз выконвае функцыі старшыні ў ЭЗ. Чытайце тэкст дакумэнту цалкам.

Письмо генералу Фролову
11:17, 18/10/2002, Личное мнение Ирины Халип «БДГ»

На вас, генерал, я обратила внимание давно. Уж очень вы напомнили мне героя старого анекдота. Помните: наши дни, всплывает подводная лодка, откидывается люк, и старый всклокоченный человек спрашивает рыбаков: «Мужики, а война-то кончилась?» Рыбаки-шутники отвечают: «Да нет, в самом разгаре!» «У, Бисмарк проклятый!» — вздыхает человек, и подводная лодка вновь опускается на дно. Когда в Палате представителей появились вы, генерал Фролов, было ощущение, что на самом деле вы вылезли не то из окопа, не то из подводной лодки и еще не очень хорошо ориентируетесь в окружающей действительности. Ну ладно, предположим, жил себе человек, служил в армии, дослужился до генерала. Ушел в отставку, а силы остались, и на завалинке сидеть, попыхивая самокруткой, вроде как рановато. Так что, допустим, решил заняться политикой и пошел в депутаты.

Мусэён ля Ўручча
11:16, 18/10/2002, Канстанцін Скуратовіч, “Белорусский рынок”

Пэрфоманс пад назовам “Пабудуем бібліятэку разам” стаў, бадай, галоўнай “каляўсялякай” падзеяй апошніх дзён, якая набыла, у адрозьненьне ад многіх такога кшталту мерапрыемстваў, і канкрэтнае матэрыяльнае ўвасабленьне.

За атрыманьне дадатковых ведаў давядзецца плаціць
11:15, 18/10/2002

Урад зацьвердзіў сьпіс платных паслуг, якія аказваюць установы адукацыі. У гэтым сьпісе дзесяць пунктаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі, у сьпіс уваходзіць падрыхтоўка спэцыялістаў у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах, павышэньне кваліфікацыі й перападрыхтоўка спэцыялістаў, акрамя тых, хто навучаецца на бюджэтнай аснове. Платнымі паслугамі зьяўляюцца атрыманьне дадатковай спэцыяльнасьці, а таксама падрыхтоўка па асобных сэртыфікаваных курсах вышэйшай адукацыі звыш навучальнага пляну, дадатковае навучаньне па асобных прадметах, дысцыплінах, курсах.

Стратным прадпрыемствам адключаюць сьвятло
11:14, 18/10/2002

Урад Беларусі лічыць за неабходнае абмежаваць пастаўку энэргарэсурсаў тым прадпрыемствам, якія маюць звышнарматыўныя запасы нерэалізаванай прадукцыі. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі, выступаючы 17 кастрычніка на сэмінары работнікаў кіраваньня рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў. Ён адзначыў, што гэта патрабаваньне даведзенае да ўсіх галіновых міністэрстваў і канцэрнаў. Паліўна-энэргетычныя рэсурсы не павінны выдаткоўвацца на вытворчасьць прадукцыі, якая ляжыць на складах і не знаходзіць збыту, падкрэсьліў Сяргей Сідорскі.

Пшаніцу Беларусь будзе набываць у Расеі
11:14, 18/10/2002

Беларусь плянуе закупіць у Расеі 250 тысяч тон харчовай пшаніцы, якая неабходная прадпрыемствам хлебапекарнай прамысловасьці для паляпшэньня якасьці хлеба. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны эканаміст аддзелу рэсурсаў і гандлю Дэпартамэнту па хлебапрадуктах Антаніна Шумская, гэта перш за ўсё гатункі цьвёрдай пшаніцы. На дадзены час запасы зерня такой якасьці складаюць толькі 225 тысяч тон. Гэтай колькасьці, паводле словаў Антаніны Шумской, хопіць на пяць месяцаў.

Моладзь усё часьцей папаўняе шэрагі сталічных бамжоў
11:13, 18/10/2002

Маладыя людзі ўсё часьцей папаўняюць шэрагі сталічных бамжоў. Штогод органы ГУУС рэгіструюць каля паўсотні чалавек ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, якія трапляюць пад графу “асоба бяз пэўнага месца жыхарства”, паведаміў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА дырэктар Дому начнога знаходжаньня Мікалай Веркееў.

Сіроцкая статыстыка
11:13, 18/10/2002, БелТА

На пачатак 2002 году 31 тысяча 483 дзіцёнка ў Беларусі афіцыйна прызнаныя сіротамі. Большая частка гэтых дзяцей – сацыяльныя сіраты пры жывых бацьках. І школа ня можа стаяць у баку ад рэаліяў часу, адзначыў на сустрэчы з журналістамі, якая адбылася 11 кастрычніка ў Грамадзкім прэсавым цэнтры Дому прэсы, начальнік галоўнага ўпраўленьня сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі Георгій Бутрым. Паводле ягоных словаў, на сёньня міністэрства асаблівую ўвагу зьвяртае на выхаваўчы аспект дзейнасьці педагогаў. Менавіта ён становіцца адным з прыярытэтаў пры падрыхтоўцы школьных настаўнікаў. Дапамагчы дзецям павінны таксама сацыльныя педагогі й псыхолягі. Такія спэцыялісты працуюць у школах з 1997 году.

Рыга прапанавала Менску пабудаваць на Балтыцы тэрмінал
11:11, 18/10/2002

У беларуска-латвійскіх узаемаадносінах супрацоўніцтва Менску й Рыгі мае “узаемны інтарэс”. Такі вынік візыту ў Рыгу дэлегацыі Менскага гарвыканкаму на чале з першым намесьнікам старшыні Мікалаем Ярохавым.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: