Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
БЫЛЫЯ САВЕЦКІЯ РЭСПУБЛІКІ АБВІНАВАЧВАЮЦЦА Ў ПАСТАЎКАХ ЗБРОІ КРАІНАМ-ІЗГОЯМ
16:46, 21/10/2002, Financial Times

Украіна і Беларусь – не адзіныя пастаўшчыкі зброі крінам-ізгоям. Летась у аэрапорце баўгарскага гораду Бургас быў затрыманы транспартны самалёт украінскай авіякампаніі з грузам аўтаматаў Калашнікава чэскай вытворчасьці, які накіроўваўся ў Эрытрэю. Расея таксама актыўна займаецца кантрабандным гандлем зброяй як наўпрост, так і праз пасярэдніцтва Ўкраіны і Беларусі. У апошнія 5 гадоў Злучаныя Штаты крытыкавалі 18 расейскіх ваенных заводаў за пастаўкі зброі і ваеннай тэхнікі ў краіны, якія знаходзяцца ў амэрыканскім “чорным сьпісе”, у прыватнасьці, у Іран. У апошняі тры гады Багдад усё актыўней спрабуе закупаць зброю ў Беларусі і Ўкраіны.

 ПАЛIТЫКА 

Дуглас Дэвідсан: адносна Беларусі час прымаць канкрэтныя меры
16:44, 21/10/2002

Днямі намесьнік кіраўніка місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан выступіў перад Сталай Радай з заявай паводле сытуацыі ў Беларусі. У сваім выступе амэрыканскі дыплямат у чарговы раз закрануў праблемнае пытаньне знаходжаньня ў Менску Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ і адзначыў, што ў “сувязі з экстраардынарнасьцю гэтага прэцэдэнту неабходна прыняць адпаведныя канкрэтныя меры, як на двухбаковай, так і шматбаковай аснове”. Прапануем Вашай увазе тэкст выступу Дугласа Дэвідсана цалкам.

МЗС Беларусі: місія АБСЭ ў цяперашняй форме працаваць ня будзе
16:44, 21/10/2002

Місія АБСЭ у яе цяперашняй форме працаваць у Беларусі ня будзе. Пра гэта, адказваючы на пытаньне "Медиафакта", у панядзелак заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі, прэсавы сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Павал Латушка. Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка МЗС, менавіта ў гэтым і ёсьць сутнасьць пазыцыі Беларусі, выказанай Сталым прадстаўніком рэспублікі ў АБСЭ Віктарам Гайсёнкам 17 кастрычніка на паседжаньні Сталай Рады гэтай арганізацыі ў Вене.

ПАЛЯВАНЬНЕ: ХТО НАСТУПНЫ?
16:42, 21/10/2002, “СН плюс. Свободные новости плюс”

Зноў нахлынула хваля зьбіцьця незалежных палітыкаў, журналістаў, дзеячоў культуры. Каму выгадна нагнятаць паралізуючую атмасфэру страха ў гэтым асяродку? Ці размова ідзе толькі пра ланцуг выпадковасцяў, якія адбываюцца зь невыпадковым колам людзей? Чаму “хулиганы” сёньня на рэдкасьць палітызаваныя? А можа, зьбіваюць і людзей, набліжаных да ўлады? Прапаную вам азнаёміцца з наступнымі фактамі і самім адказаць на гэтыя пытаньні.

Новая крымінальная справа аб абразе Лукашэнкі
16:38, 21/10/2002

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску распачала крымінальную справу супраць 29-гадовай Аксаны Новікавай за паклёп адносна Аляксандра Лукашэнкі. Аксана Новікава, прыватны прадпрымальнік, была затрыманая 17 кастрычніка за распаўсюд улётак у раёне Кастрычніцкай плошчы сталіцы і пасьля вобшуку арыштаваная, паведамляе БелаПАН.

Іосіф Сярэдзіч: нас не запалохаеш
16:38, 21/10/2002

Рэдакцыя газэты “Народная Воля” накіравала Міністэрству інфармацыі ліст пратэсту супраць патрабаваньняў Леаніда Козіка закрыць выданьне за нібыта тэндэнцыйнае асьвятленьне дзейнасьці Фэдэрацыі прафсаюзаў. Рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч перакананы, што новы кіраўнік ФПБ спрабуе запалохаць выданьне, каб засьцерагчыся ад публікацыі нэгатыўных фактаў пра яго.

Кобрынскія ўлады не рэгіструюць “Тыднёвік маладзёвы”
16:37, 21/10/2002

Заснавальнiкамi новага выданьня сталi маладыя людзі розных рэгiёнаў Берасьцейшчыны, бо меркавалася, што газэта будзе і распаўсюджвацца на тэрыторыi ўсёй вобласьцi. У Кобрыне было знойдзена памяшканьне, дзе плянавалася разьмясьцiць рэдакцыю. Але мясцовы гарвыканкам ня даў згоды на тое, каб такая газэта зьявiлася ў горадзе. Чыноўнiкi запатрабавалi ад заснавальнiкаў падрабязных зьвестак пра накiраванасьць будучага выданьня, ягоную рэдакцыю i крынiцы фiнансаваньня.

У Гомлі судзяць галоўнага падаткавага інспэктара
16:36, 21/10/2002

У судзе Цэнтральнага раёну гораду Гомлі пачаўся разгляд справы галоўнага падаткавага інспэктара інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласьці Ганны Аленічавай. Яна абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і яго вымагальніцтве (арт.430, ч.2 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Беларускія ўлады ня здолелі дамовіцца з “Газпрамам”
16:36, 21/10/2002

Беларускі бок пакуль ня здолеў дамовіцца аб дадатковых пастаўках газу з расейскай камапніяй “Газпрам”, наракаў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Аляксандар Сівак 18 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Размова ідзе пра закупку дадатковых 1,5-2 млрд.кубічных мэтраў газу, неабходных для забесьпячэньня энэргетычнай бясьпекі краіны на бліжэйшыя месяцы, адзначае БелаПАН. “Нашыя людзі ўжо даўно знаходзяцца ў “Газпраме”, безупынна вядуць перамовы, -- сказаў Сівак. – Надзеі ёсьць, але канкрэтыкі пакуль няма”.

У Беларусі хутчэй за ўсё даражэюць друкаваныя выданьні
16:36, 21/10/2002

Сёлета ў Беларусі хутчэй за ўсё даражэюць друкаваныя выданьні (акрамя платных паслуг насельніцтву). Паводле інфармацыі Мінітэрства статыстыкі і аналізу, за студзень-верасень кошт друкаваных выданьняў павялічыўся на 50,2 адсоткі, у т.л. у верасьні - на 4,9 адсоткі. У агуле з пачатку году спажывецкія кошты вырасьлі на 24,4 адсоткі.

Апытаньне: не ў брыво, а ў нос
16:36, 21/10/2002, БДГ

Интересный метод социологического опроса решило опробовать Управление ГАИ Министерства внутренних дел. Разрабатывая новую редакцию Правил дорожного движения, милиционеры решили узнать мнение участников дорожного движения. Для этого на официальном сайте белорусского МВД вывешен вопросник, по которому можно отвечать лишь «да» или «нет».

Джон Шмідт: Беларусь ускладняе адносіны з ЗША
11:08, 21/10/2002

Злучаныя штаты Амэрыкі зьвярнуліся да Сталай Рады АБСЭ з просьбай накіраваць у Беларусь дэлегацыю для вырашэньня праблемы знаходжаньня ў Менску Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ. У сувязі з асутнасьцю місіі на месцы, ЗША просяць кіраўніцтва АБСЭ рэгулярна ўносіць у павестку дня Сталай Рады пытаньне аб абмеркаваньні сытуацыі на Беларусі да таго часу, пакуль пытаньне канчаткова ня высьветліцца. У выпадку, калі Беларусь не правядзе канструктыўнага дыялёгу са старшынём АБСЭ, ЗША ня выключаюць верагоднасьці зьяўленьня чарговых складанасьцяў у адносінах зь Беларусяй. Пра гэта на чарговым паседжаньні Сталай Рады АБСЭ заявіў старшыня дзярждэпартамэнту ЗША (Бюро па эўрапейскіх справах) Джон Шмідт. Чытайце тэкст выступу амэрыканскага дыплямата.

Беларускія ўлады патрабуюць закрыць офіс АБСЭ ў Менску
11:07, 21/10/2002

На паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене прадстаўнік Беларусі ў гэтай арганізацыі Віктар Гайсёнак зрабіў заяву аб тым, што беларускі бок настойвае на закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску і патрабуе, каб па гэтым пытаньні было прынятае афіцыйнае рашэньне.

“Палата” абмяркуе праблему палітычных зьнікненьняў 24 кастрычніка
11:06, 21/10/2002

Беларускі Гэльсынскі камітэт (БГК) атрымаў пісьмовы адказ сталай камісі “палаты прадстаўнікоў” па нацыянальнай бясьпецы на сумесную заяву БГК і іх грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” аб лёсе крымінальных справаў, распачатых па фактах зьнікненьня Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага.

Камісія ПАРЭ па зьніклых пачала з запыту “дэпутатаў”
11:04, 21/10/2002

Камісія Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) на чале з дэпутатам расейскай Дзярждумы Сяргеем Кавалёвым, якая займаецца пытаньнем палітычных зьнікненьняў у Беларусі, ужо накіравала адпаведныя запыты “нацыянальнаму сходу” Беларусі. Пра гэта Сяргей Кавалёў паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода 18 кастрычніка.

У Дзярждуме пройдуць слуханьні па праблеме беларуска-расейскай інтэграцыі
11:03, 21/10/2002

12 лістапада ў Дзяржаўнай думе плянуецца правесьці парлямэнцкія слуханьні па праблеме беларуска-расейскай інтэграцыі. Падрыхтоўкай слуханьняў на дадзены час займаецца парлямэнцкая фракцыя “Союз правых сил”. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька. Паводле словаў палітыка, у рамках гэтых слуханьняў будзе абавязкова ўзьнятае пытаньне аб зьніклых беларускіх палітыках.

Натальля Судлянкова вярнулася ў Чэхію
11:02, 21/10/2002

Вызваленая зь нямецкай турмы журналістка беларускай службы радыё “Свабода” Натальля Судлянкова ў суботу вярнулася ў Чэхію. Пра гэта РІА "Новости" паведаміла прэсавы сакратар радыёстанцыі “Свабода”/ “Свабодная Эўропа” Соня Вінтэр.

Беларускім крышнаітам адмовілі ў рэгістрацыі
11:02, 21/10/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 кастрычніка адхіліў зыск рэлігійнага аб’яднаньня супольнасьцяў “Сьвядомасьць Крышны” і Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі па пытаньнях рэгістрацыі.

Лукашэнка мае намер “навалиться” на адукацыю
11:01, 21/10/2002

У Беларусі павінна быць пабудаваная дакладная сыстэма адукацыі, якая ахопіць усе яго ўзроўні, заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы 18 кастрычніка на рэспубліканскім сэмінары работнікаў кіраваньня, што праходзіць на базе Менскай вобласьці. Кіраўнік дзяржавы заявіў аб неабходнасьці забясьпечыць “жесточайший спрос” за стан справаў у сфэры адукацыі. “Мы должны всем миром навалиться на проблему образования, иначе потеряем общество”, -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ільготнікаў у Беларусі стане меней
11:00, 21/10/2002

Выступаючы 18 кастрычніка на сэмінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў, старшыня Камітэту дзяржкантролю Анатоль Тозік паведаміў пра “абвастрэньне” праблемы ільготнага забесьпячэньня насельніцтва лекамі. Праверкі Камітэту дзяржкантролю паказалі шматлікія парушэньні ў гэтай сфэры і выявілі факты, калі бясплатныя рэцэпты на лекі выпісваліся на памерлых людзей, сказаў галава камітэту.

Колькасьць беспрацоўных павялічылася на 20,7 тысяч чалавек
10:59, 21/10/2002

Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі за студзень-жнівень гэтага году павялічылася на 20,7 тыс.чалавек ці на 20% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

Нацбанк хоча акругліць кошты
10:58, 21/10/2002

Нацыянальны банк Беларусі накіраваў у Міністэрства эканомікі ліст з прапановай па акругленьні коштаў з мэтай наступнага вываду са звароту купюр дробнага наміналу. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага банку краіны Анатоль Драздоў.

Запазычанасьць за электраэнэргію павялічылася на 117,8 мільярдаў
10:57, 21/10/2002

Запазычанасьць спажыўцоў электрычнай і цеплавой энэргіі прадпыремствам канцэрну “Белэнэрга” з пачатку году павялічылася на 117,8 млрд. рублёў. У рублях пазыка “Белэнэрга” вырасла з 636,7 да 754,5 млрд., у пераразьліку на USD - з 403 млн. (паводле афіцыйнага курсу на 1 судзеня) да 405 млн. (на 1 кастрычніка). У той самы час у верасьні ўзровень аплаты энэргіі склаў 111,6 адсоткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: