Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запазычанасьць за электраэнэргію павялічылася на 117,8 мільярдаў 10:57, 21/10/2002
Запазычанасьць спажыўцоў электрычнай і цеплавой энэргіі прадпыремствам канцэрну “Белэнэрга” з пачатку году павялічылася на 117,8 млрд. рублёў. У рублях пазыка “Белэнэрга” вырасла з 636,7 да 754,5 млрд., у пераразьліку на USD - з 403 млн. (паводле афіцыйнага курсу на 1 судзеня) да 405 млн. (на 1 кастрычніка). У той самы час у верасьні ўзровень аплаты энэргіі склаў 111,6 адсоткаў.
Паводле інфармацыі БелаПАН, на рэспубліканскай сэлектарнай нарадзе аб стане плацяжоў за ўжытую энэргію прэзыдэнт канцэрну “Белэнэрга” Сяргей Белы паведаміў, што з пачатку году за карыстаньне энэргіяй цалкам расплаціліся бюджэтныя арганізацыі. Гарадзенская вобласьць аплаціла ў верасьні 72 адсоткі спажытай энэргіі пры агульным узроўні аплаты за 9 месяцаў 46 адсоткаў. Агульная запазычанасьць бюджэтных арганізацыяў за энэргію на 1 кастрычніка склала 39 млрд. рублёў, у тым ліку фінансуемых зь мясцовых бюджэтаў -- 29,8 млрд. Самыя закаранелыя даўжнікі -- арганізацыі Мінсельгасхарчу - 455,7 млрд. рублёў (60,4 адсоткі ад запазычанасьці ўсіх спажыўцоў). Пазыкі калгасаў і саўгасаў павялічыліся да 427,9 млрд. рублёў. Запазычанасьць арганізацыяў Мінжылкамгасу складае 104,2 млрд. рублёў.