Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць беспрацоўных павялічылася на 20,7 тысяч чалавек 10:59, 21/10/2002
Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі за студзень-жнівень гэтага году павялічылася на 20,7 тыс.чалавек ці на 20% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году, паведамілі "Интерфаксу" ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Па стану на канец жніўня гэтага году колькасьць беспрацоўных склала 124 тыс. чалавек. Узровень беспрацоўя склаў 2,8% ад колькасьці эканамічна актыўнага насельніцтва краіны (2,3% на канец жніўня 2001 году). Як паведамілі ў Мінстаце, колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва Беларусі на канец жніўня сёлетняга году складала 4,4 млн. чалавек ці 45% агульнай колькасьці насельніцтва рэспубліцы. Зь іх 4,3 млн. чалавек (97,2%) занятыя ў эканоміцы. Дапамога па беспрацоўю ў жніўні гэтага году налічаныя 55,8 тыс.беспрацоўных, на іх выплату выдаткавана 922,2 млн.бел.руб. У жніўні сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага складаў 16,5 тыс.бел.руб. ці 8% ад сярэдняга заробку ў рэспубліцы. У студзені-ліпені 2002 году на прадпрыемствы і ў арганізацыі (акрамя дробных прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці) было прынята на працу 417,4 тыс. чалавек, звольнена – 511,3 тыс. Звальненьне работнікаў пераўзыходзіла прыём новых кадраў на 22,5%. З агульнай колькасьці звольненых 77,3% выбыла па ўласным жаданьні, 5,8% -- у сувязі са скарачэньнем колькасьці ці штату работнікаў, ліквідацыяй прадпрыемстваў, арганізацыяў і 4,5% -- за прагулы і іншыя парушэньні працоўнай дысцыпліны.