Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускім крышнаітам адмовілі ў рэгістрацыі 11:02, 21/10/2002
Суд Цэнтральнага раёну Менску 18 кастрычніка адхіліў зыск рэлігійнага аб’яднаньня супольнасьцяў “Сьвядомасьць Крышны” і Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі па пытаньнях рэгістрацыі.
Як паведамляе карэспандэнт Росбалт, камітэт адмаўляе крышнаітам у рэгістрацыі, спасылаючыся на адсутнасьць у аб’яднаньня юрыдычнай адрэсы. Аднак адказьнікі сьцьвярджаюць, што далі суду ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты, згодна якіх юрыдычная адрэса аб’яднаньня разьмяшчаецца ў доме №11 па вуліцы Паўлава. Тым не менш, гэта не задаволіла судзьдзю Веру Дайнэка-Грабоўскую, якая прыняла бок чыноўнікаў. “Такое стаўленьне да рэгістрацыі аб’яднаньня крышнаітаў назіраецца толькі ў Беларусі і ня мае аналягаў у сьвеце”, -- заявіў журналістам у Менску старшыня аб’яднаньня Сяргей Малахоўскі.