Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
2122 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Дзярждуме пройдуць слуханьні па праблеме беларуска-расейскай інтэграцыі
11:03, 21/10/2002

12 лістапада ў Дзяржаўнай думе плянуецца правесьці парлямэнцкія слуханьні па праблеме беларуска-расейскай інтэграцыі. Падрыхтоўкай слуханьняў на дадзены час займаецца парлямэнцкая фракцыя “Союз правых сил”. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька. Паводле словаў палітыка, у рамках гэтых слуханьняў будзе абавязкова ўзьнятае пытаньне аб зьніклых беларускіх палітыках.

Слуханьням у Дзярждуме будуць папярэднічаць канфэрэнцыя па праблемах пабудовы беларуска-расейскага саюзу, якая, як ужо паведамляў БелаПАН, пройдзе 23 кастрычніка ў Менску. Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве ў Беларусь прыбудзе група дэпутатаў ад СПС. Сярод іх – віцэ-сьпікер Дзярждумы Ірына Хакамада й кіраўнік фракцыі СПС Барыс Нямцоў. Зь ініцыятывай правядзеньня канфэрэнцыі выступіла АГП пры падтрымцы аналітычнага цэнтру “Стратэгія”. У агуле удзел у канфэрэнцыі прымуць каля 80 беларускіх і расейскіх палітыкаў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў.

Неабходна адзначыць, што правядзеньне ў Менску канфэрэнцыі па пытаньнях аб’яднаньня з Расеяй ужо выклікала негатыўную рэакцыю з боку Маладога Фронту. Актывісты арганізацыі маюць намер правесьці ля будынку Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе будзе праходзіць паседжаньне, пікет у абарону сувэрэнітэту Беларусі.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: